Ільля Алейнікаў
Ільля Алейнікаў | |
| Илья Львович Олейников | |
| Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1947 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 11 лістапада 2012 (65 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
| Месца пахаваньня | |
| Грамадзянства | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор, тэлевядучы |
| Псэўданімы | Олейников |
| Дзеці | Дзяніс Клявер[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0646250 |
| Сайт | gorodok.tv/cast_i… (рас.) |
Ільля Алейнікаў (па-расейску: Илья Львович Олейников; 10 ліпеня 1947 — 11 лістапада 2012 — савецкі і расейскі актор тэатру й кіно, народны артыст Расеі (2001).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ільля Алейнікаў (сапраўднае імя — Ільля Львовіч Клявэр) нарадзіўся ў Кішынёве 10 ліпеня 1947 году. У 1969 годзе скончыў Маскоўскае дзяржаўнае вучылішча цыркавога й эстраднага мастацтва. У 1969—1971 гадах служыў у войску, потым працаваў у Масканцэрце і Ленканцэрце артыстам размоўнага жанру.
Па парадзе Уладзімера Вінакура узяў сабе сцэнічны псэўданім «Алейнікаў» ад дзявочага прозьвішча жонкі Ірыны Алейнікавай.
У 1977 годзе разам са сваім партнэрам па сцэне Раманам Казаковым стаў ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
З 1968 году гуляў у кіно — усяго яго фільмаграфія налічвае больш за 20 твораў.
У 1993 годзе разам зь Юрыем Стаянавым стварыў тэлепраграму «Гарадок», якая выходзіла ў этэр да яго сьмерці. За тэлепраграму «Гарадок» ў 1996 годзе Алейнікаў атрымаў прэмію «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы».
У 2008 годзе напісаў і паставіў мюзыкл «Прарок», а ў 2010 годзе разам са сваёй жонкай выпусьціў альбом «Шансон на дваіх».
Памёр 11 лістапада 2012 году ў Санкт-Пецярбурзе [1]. Пахаваны ў Пушкіне на Казанскіх могілках.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ляўрэат прэміі «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы» (1996)
- Народны артыст Расеі (2001)
- Ордэн Пашаны (2012)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Памёр акцёр і вядучы праграмы «Гарадок» Ільля Алейнікаў // «Наша Ніва», 11 лістапада 2012.
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Малдове
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна Пашаны (Расея)
- Народныя артысты Расейскай Фэдэрацыі
- Ляўрэаты прэміі ТЭФІ
- Савецкія акторы
- Расейскія акторы
- Расейскія тэлевядучыя
- Памерлі ад раку