Малдовагаз
Каардынаты: 47°1′55″ пн. ш. 28°50′50″ у. д. / 47.03194° пн. ш. 28.84722° у. д.
рум. Moldovagaz | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Нясем цяпло і ўтульнасьць у Вашыя дамы |
Заснаваная | 1994 |
Заснавальнікі | Дэпартамэнт энэргетыкі, энэргетычных рэсурсаў і паліва Малдовы |
Краіна | Малдова |
Разьмяшчэньне | Кішынёў |
Адрас | вул. Албішоара, д. 38 |
Ключавыя фігуры | Валер Голубеў[1] |
Галіна | транспарт |
Прадукцыя | прыродны газ |
Паслугі | трубаправодная пастаўка газу |
Абарачэньне | ▲7 963,867 млн малд.леяў[2] (2017 г.; $465,718 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲2 123,551 млн леяў (2017 г.; $124,183 млн) |
Чысты прыбытак | ▲1 926,081 млн леяў (2017 г.; $112,635 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 5000 (2013 г.) |
Матчына кампанія | ПАТ «Газпрам» (Расея) |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Малдоватрансгаз», ТАА «Тыраспальтрансгаз» |
«Малдовагаз» — газатранспартнае прадпрыемства Малдовы, заснаванае ў 1994 годзе ў якасьці дзяржаўнага канцэрну.
На 2019 год АТ «Малдовагаз» забясьпечвала расейскім прыроднам газам звыш 690 000 спажыўцоў Малдовы і пастаўляла яго на захад у Румынію. Акцыянэрамі выступалі: ПАТ «Газпрам» (Расея) — 50 %, урад Малдовы — 35,33 %, адміністрацыя Прыднястроўя — 13,44 %.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2019 год АТ «Малдовагаз» пастаўляла расейскі прыродны газ у Малдову праз 2 даччыныя прадпрыемствы — ТАА «Малдоватрансгаз» на правы бераг Днястра і ТАА «Тыраспальтрансгаз» у Прыднястроўе. Разьмеркаваньнем газу сярод спажыцоў займаліся 17 даччыных ТАА, зь іх 5 у Прыднястроўі — у Бэндэры, Дубэсары, Слабазіі, Рыбніцы і Тыраспалі. Астатнія 12 газаразьмеркавальных ТАА працавалі ў Архэі, Бэлцы, Камраце (Гагавузія), Кагуле, Кішынёве, Таракліі, Унгене, Фларэшце, Чымішліі, Штэфан-Водэ, Адзінцах і Ялавэні[3].
Расцэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2019 год АТ «Малдовагаз» пастаўляла расейскі прыродны газ спажыўцам у Малдове па наступных расцэнках за 1000 кубамэтраў:
- хатнім гаспадаркам — 4705 малдоўскіх леяў ($272);
- цеплаэлектрацэнтралям — 4018 леяў[4] ($232).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994 годзе Дэпартамэнт энэргетыкі, энэргетычных рэсурсаў і паліва Малдовы стварыў дзяржаўны канцэрн «Малдова-Газ», у склад якога ўвайшло 51 газаразьмеркавальнае прадпрыемства. 25 сакавіка 1999 году канцэрн «Малдова-Газ» і малдоўска-расейскае АТ «Газзабесптранзыт» аб’ядналі ў АТ «Малдовагаз». У 2003 годзе пусьцілі газавымяральную станцыю (ГВС) «Кэўшэнь». У 2007 годзе на поўдні Малдовы запусьцілі газаправод «Токуз—Кайнар—Мярэнь»[5]. За 2017 год АТ «Малдовагаз» імпартавала 1033,9 млн кубамэтраў прыроднага газу, зь якіх 36,4 % паставілі АТ «Цеплаэлектрыка» і 32,3 % — хатнім гаспадаркам[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Органы кіраваньня (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
- ^ Фінансавае становішча ў 2017 годзе (рум.) // АТ «Малдовагаз», 27 сакавіка 2018 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
- ^ Будова (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
- ^ Расцэнкі (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
- ^ Гісторыя (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
- ^ Справаздача аб пастаўцы прыроднага газу ў 2017 годзе (рум.) // АТ «Малдовагаз», 2018 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты (рас.) // АТ «Малдовагаз», 2019 г. Праверана 28 сакавіка 2019 г.
- Задаць пытаньне (рас.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |