Капылы
Выгляд
Капылы | |
трансьліт. Kapyly | |
Першыя згадкі: | XVI ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Вышыня: | 178[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 90 чал. (2010)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225073[3] |
СААТА: | 1240804041[2] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′4″ пн. ш. 23°27′33″ у. д. / 52.46778° пн. ш. 23.45917° у. д.Каардынаты: 52°28′4″ пн. ш. 23°27′33″ у. д. / 52.46778° пн. ш. 23.45917° у. д. |
± Капылы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Капылы́[4] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет, у складзе ААТ «Каралін».
Капылы месьцяцца за 28 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 10 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
У вёсцы 90 жыхароў (2010)[2]. Працуе крама.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XVI ст.: у Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ. У 1567 г. ваявода Менскі, дзяржаўца Камянецкі з маёнтку Капылы выстаўляў пошту, 7 коней. Згадваецца ў судовых справах ад 16 лістапада 1582 г., уладаньне Войны.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- сярэдзіна XIX ст.: вёска і фальварак у складзе маёнтку Капылы ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару ў склад маёнтку ўваходзілі 5 фальваркаў (Капылы, Каралін, Сіроцін, Дварэц, Апака), вёскі: Капылы, Кунахавічы, Бушмічы, Бярозаўка, Ясінаўка, Міневічы, Сушкі, Каленкавічы, Падбур’е, Сіпурка, Апака, усяго 388 двароў, 2910 рэвіскіх душ, 9838 дзесяцінаў зямлі. На гэты час у фальварку Капылы — 704 дзесяціны зямлі, у вёсцы 50 двароў (зь іх 29 адбывалі павіннасьці ў фальварку Капылы, астатнія ў фальварку Каралін), 353 рэвіскія душы. Дзейнічала карчма.
- 2-ая палова XIX ст.: вёска і маёнтак у Вярховіцкай воласьці тых жа павету і губэрні.
- 1890: маёнтак належаў Фэліксу Пуслоўскаму, каля 1165 дзесяцінаў зямлі, у вёсцы — 679 дзесяцінаў.
- 1905: у вёсцы 653 жыхары.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 52 двары, 283 жыхары.
- 1939: у выніку Пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам 2-ой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 16 жыхароў вёскі.
- 1960: 772 жыхары.
- 1962: вёска ў Камянецкім раёне, уваходзіла ў склад калгасу «Расея».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фото Планета Праверана 15 траўня 2014 г.
- ^ а б в г д Капылы (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 27 красавік 2022.
- ^ Алфавитный список улиц деревни Копылы (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 15 траўня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 53
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 53.