Малая Апака
Выгляд
(Перанакіравана з «Апака»)
Малая Апака лац. Małaja Apaka | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 1 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225075[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′43″ пн. ш. 23°25′49″ у. д. / 52.51194° пн. ш. 23.43028° у. д.Каардынаты: 52°30′43″ пн. ш. 23°25′49″ у. д. / 52.51194° пн. ш. 23.43028° у. д. |
± Малая Апака |
Мала́я Апа́ка[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет, у складзе СВК «Агра-Ніва».
Месьціцца за 33 км на паўночны захад ад Камянцу, за 58 км на поўнач ад Берасьця, за 15 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). За 500 м на паўночны захад ад вёскі праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі з Польшчай. Мясцовай аўтадарогай Н-422 злучана зь вёскай Альвус.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сярэдзіна XIX ст.: вёскі Вялікая і Малая Апака ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтара вёска Вялікая Апака, 4 двары, 33 жыхары, у складзе фальварка Апака маёнтку Капылы, уладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 92 рэвіскія душы, вёска маёнтку Доўбізна, уласнасьць абшарніка Вікенція Сьняжко.
- 1890: фальварак Апака належаў Ігнату Пуслоўскаму; вёска Вялікая Апака адносілася да Сіпурскай сельскай грамады, вёска Малая Апака — да Апацкай сельскай грамады.
- 1897: паводле перапісу ў Вярховіцкай воласьці тых жа павету і губэрні, у вёсцы Вялікая Апака (Мартынюкі) — 8 двароў, 67 жыхароў, у вёсцы Малая Апака — 25 двароў, 168 жыхароў, дзейнічалі кузьня, хлебазапасная крама, у аднайменным маёнтку (уласнасьць сельскага таварыства) — 17 двароў, 116 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у вёсцы Вялікая Апака 18 двароў, 93 жыхары, у вёсцы Малая Апака 10 двароў, 53 жыхары.
- 1939: у выніку Пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёскі Вялікая Апака (на той час 275 жыхароў) і Малая Апака (177 жыхароў) ў Бушміцкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам 2-ой сусьветнай вайны на франтах загінулі 5 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1964: вёскі Вялікая і Малая Апака зьліліся ў адну.
- 1968: у Вярховіцкім сельсавеце.
- 1970: 38 жыхароў, у калгасе імя Дзяржынскага.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 1 жыхар
- 2005 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары[3]
- 1999 год — 4 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц деревни Опака (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 16
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 16.