Бушмічы
Выгляд
| Бушмічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Вярховіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 177[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°30′00″ пн. ш. 23°28′58″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 133 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225075[2] |
| СААТА | 1240804011 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бушмічы на мапе Беларусі ± Бушмічы | |
Бу́шмічы[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 35 км на паўночны захад ад Камянцу, за 61 км на поўнач ад Берасьця, за 16 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-367 (Доўбізна — Падбур’е — Юўсічы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Уваходзіла ў склад маёнтку Капылы, уласнасьць абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтку ў вёсцы 51 двор, 338 жыхароў, 399 дзесяцінаў ворнай зямлі, 20 дзесяцінаў лугу.
- 1897: паводле перапісу вёска ў Вярховіцкай воласьці, 85 двароў, 547 жыхароў, побач знаходзілася прыватная сядзіба Бушмічы, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня.
- 1905: 558 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 58 двароў, 237 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: цэнтар Бушміцкага сельсавету Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 638 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 9 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1948: у 7-гадовай школе 116 вучняў.
- 1958: у калгасе «Расея».
- 1960: 537 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Вярховіцкім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 394 жыхары; 1999 год — 177 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 60 двароў, 137 жыхароў; 2010 год — 133 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Агра-Ніва». Працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Фото Планета Праверана 28 траўня 2014 г.
- ↑ Алфавитный список улиц деревни Бушмичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 28 траўня 2014 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 21.