Хлевішча
Выгляд
| Хлевішча | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Вярховіцкі |
| Першыя згадкі | 1566 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 185[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°29′27″ пн. ш. 23°24′40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 40 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225075[2] |
| СААТА | 1240804071 |
| Нумарны знак | 1 |
| Хлевішча на мапе Беларусі ± Хлевішча | |
Хле́вішча[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Хлевішча месьціцца за 34 км на паўночны захад ад Камянцу, за 56 км на поўнач ад Берасьця, за 12 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). За 500 м на паўночны захад ад вёскі праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі з Польшчай. Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-349 (Вярховічы — Пагранічная).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1566: вёска Хлевішча (сяло Хлявіскае) упершыню ўзгадваецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства ў складзе Палавецкага войтаўства Мілейчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары паселішча належалі да катэгорыі дзяржаўных (вялікакняскіх) сялянаў.
- 1667: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян II Казімер падараваў Мілейчыцкаму касьцёлу ў валоданьне 24 населеныя валокі ў вёсцы Хлевішча.
- 1699: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІ Моцны пацьвердзіў Мілейчыцкаму касьцёлу права валоданьня землямі ў Хлевішчах.
- 1778: збудавана драўляная ўніяцкая царква. Магчыма, яна была названа ў гонар Сьвятой Ганны. Сяло належала да ўніяцкай парафіі Міхала Арханёла. Царква месьцілася каля в. Голя.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паселішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска казённага маёнтку Хлевішча.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 304 рэвіскія душы.
- 2-я палова XIX стагодзьдзя: вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1864: будынак храма перароблена на праваслаўную Аляксандра-Неўскую царкву.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 73 двары, 490 жыхароў, царква, хлебазапасная крама, 3 ветраныя млыны, кузьня.
- 1905: 498 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны паводле Рыскай мірнай дамовы ў складзе Польшчы, вёска ў Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- Пач. 1920-х гг.: царква ў в. Хлевішча загінула ў выніку пажару. Выратаваны абраз Божай Маці.
- 1928: Палавецкая гміна скасавана: вёска Хлевішча перададзена ў склад Вярховіцкай гміны.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Бушміцкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 5 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1945—1948: паселішча знаходзілася ў складзе Польшчы. Вернутае БССР у выніку ўдакладненьня савецка-польскай дзяржаўнай граніцы.
- 1948: у пачатковай школе 68 вучняў.
- 1950: 69 двароў, 267 жыхароў, калгас імя Вярхоўнага Савету СССР.
- 1960: 370 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Вярховіцкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе імя Дзяржынскага.
Гаспадарка і насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 224 жыхары; 1999 год — 63 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 32 гаспадаркі, 56 жыхароў; 2010 год — 40 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]СВК «Агра-Ніва».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Фото Планета Праверана 22 траўня 2014 г.
- ↑ Алфавитный список улиц деревни Хлевище (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 22 траўня 2014 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 94.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хлевішча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў