Доўбізна
Выгляд
Доўбізна | |
трансьліт. Doŭbizna | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Вышыня: | 184[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 317 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225075[2] |
СААТА: | 1240804026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′22″ пн. ш. 23°26′40″ у. д. / 52.48944° пн. ш. 23.44444° у. д.Каардынаты: 52°29′22″ пн. ш. 23°26′40″ у. д. / 52.48944° пн. ш. 23.44444° у. д. |
± Доўбізна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
До́ўбізна[3] (таксама — Даўбі́зна[4]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Доўбізна месьціцца за 33 км на паўночны захад ад Камянцу, за 61 км на поўнач ад Берасьця, за 14 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-349 (Вярховічы — Пагранічная).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- канец XVI ст.: у Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ, шляхецкае ўладаньне.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- сярэдзіна XIX ст.: вёскі Даўбізна Вялікая і Даўбізна Малая ў складзе маёнтку Даўбізна ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уладаньне абшарніка Вікенція Сьняжко. Згодна з плянам маёнтку 1833 году мелася 84 валокі зямлі. У склад маёнтку ўваходзілі хутар Красіцы, вёскі Вялікая і Малая Даўбізна, Малая Апака, усяго 68 цяглых двароў, 504 рэвіскія душы. На гэты час у вёсцы Малая Даўбізна 95 рэвіскіх душ, 12 двароў, у вёсцы Вялікая Даўбізна — 318 рэвіскіх душ, 44 двары (пазьней вёскі зьліліся). Дзейнічалі 2 піцейныя дамы, млын на коннай цязе, вінакурня, цагельня, кузьня.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 346 рэвіскіх душ.
- 1863: у студзені каля маёнтку Вікенція Сьняжко адбыўся бой паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. У выніку згарэлі гаспадарчыя пабудовы, бровар. Загінулі 5 паўстанцаў, сярод іх гаспадар маёнтку.
- 1897: паводле перапісу ў Вярховіцкай воласьці, ў вёсцы Даўбізна 86 двароў, 539 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 7 жыхароў, у былой карчме — 1 двор, 6 жыхароў.
- 1905: 553 жыхары.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 41 двор, 177 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Бушміцкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 4 жыхары вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 37 вучняў.
- 1950: арганізаваны калгас імя Дзяржынскага.
- 1960: 399 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Вярховіцкім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 301 жыхар; 1999 год — 303 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 110 двароў, 301 жыхар; 2010 год — 317 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар СВК «Агра-Ніва». У вёсцы працуе сярэдняя і пачатковая школы, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фото Планета Праверана 21 траўня 2014 г.
- ^ Алфавитный список улиц деревни Долбизно (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 21 траўня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 41
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 41—42.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доўбізна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў