Бярозаўка (Камянецкі раён)
Выгляд
| Бярозаўка | |
| Населены пункт | |
Прыпынак аўтобусаў у Бярозаўцы | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Вярховіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°27′01″ пн. ш. 23°30′38″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 90 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225057[1] |
| СААТА | 1240804006 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бярозаўка на мапе Беларусі ± Бярозаўка | |
Бяро́заўка[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Бярозаўка месьціцца за 24 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 10 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе фальварку Каралін маёнтку Капылы (уладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай) у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтку ў вёсцы 49 двароў, 324 рэвіскія душы, 343 дзесяціны ворыўнай зямлі.
- канец XIX ст.: у Вярховіцкай воласьці таго ж павету і губэрні.
- 1897: паводле перапісу ў Бярозаўскай сельскай грамадзе, 80 двароў, 519 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; непадалёк знаходзілася сядзіба маёнтку Серыкі абшарніцы Пуслоўскай, карчма.
- 1905: 537 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 50 двароў, 228 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 136 двароў, 653 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 20 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 38 вучняў.
- 1950: дзейнічаў калгас «Рассвет» (99 чальцоў).
- 1960: у вёсцы 290 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 223 жыхары, у калгасе «Расея».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 113 чалавек
- 2010 год — 90 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе ААТ «Каралін». Працуе крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Справочник Адресов (рас.). Белпошта. — Поиск по Адресу. Праверана 21 ліпеня 2018 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 22—23.