Сьвінева
Выгляд
| Сьвінева | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Вярховіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°32′17″ пн. ш. 23°35′50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 52 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225076[1] |
| СААТА | 1240826016 |
| Нумарны знак | 1 |
| Сьвінева на мапе Беларусі ± Сьвінева | |
Сьвінева (з 1964 году — Дубра́ўцы[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 35 км на паўночны захад ад Камянцу, за 70 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-391 (Амелянец — Сьвінева — Панасюкі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска Сьвінева ў Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 299 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 80 двароў, 539 жыхароў, у складзе Сьвінеўскай сельскай грамады, дзейнічалі хлебазапасная крама і кузьня.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 39 двароў, 164 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 406 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 12 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 280 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце, уваходзіла ў калгас «Зара».
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 96 жыхароў
- 2005 год — 31 двор, 75 жыхароў
- 2010 год — 52 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Амелянец».
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц деревни Дубравцы (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 44—45.