Бобінка
Выгляд
| Бобінка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Вярховіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°34′22″ пн. ш. 23°33′20″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 26 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225076[1] |
| СААТА | 1240826006 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бобінка на мапе Беларусі ± Бобінка | |
Бо́бінка[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 37 км на паўночны захад ад Камянцу, за 70 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Мясцовай аўтадарогай Н-390 злучаецца зь вёскай Амелянец. За 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі працякае рака Палічна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 106 рэвіскіх душ, вёска ў складзе маёнтку Бабінка, які належаў абшарніцы Прыемскай.
- 1897: паводле перапісу 27 двароў, 220 жыхароў, дзейнічала хлебазапасная крама. Непадалёк разьмяшчаўся аднайменны маёнтак, у якім налічвалася 2 двары, 6 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 239 жыхароў, у маёнтку 10 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны загінуў 1 жыхар вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1950: арганізаваны калгас «Савецкі пагранічнік».
- 1952: у калгасе імя Кірава.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 230 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе «Зара».
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 135 жыхароў; 1999 год — 51 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 18 двароў, 42 жыхары; 2010 год — 26 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Амелянец».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц деревни Бобинка (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 8 кастрычніка 2014 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 20.