Пабеда (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пабеда
трансьліт. Pabieda
Перамога - panoramio.jpg
Першыя згадкі: XX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Вярховіцкі
Насельніцтва: 90 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
СААТА: 1240804061[1]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′8″ пн. ш. 23°28′59″ у. д. / 52.46889° пн. ш. 23.48306° у. д. / 52.46889; 23.48306Каардынаты: 52°28′8″ пн. ш. 23°28′59″ у. д. / 52.46889° пн. ш. 23.48306° у. д. / 52.46889; 23.48306
Пабеда на мапе Беларусі ±
Пабеда
Пабеда
Пабеда
Пабеда
Пабеда
Пабеда
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пабе́да[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет. У вёсцы 90 жыхароў (2010)[1].

Пабеда месьціцца за 30 км на паўночны захад ад Камянцу, за 58 км на поўнач ад Берасьця, за 11 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы засталіся парэшткі маёнтку Капылы, які згадваецца зь сярэдзіны XVI ст. і ўваходзіў у Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ на той час. У 1567 г. ваявода Менскі, дзяржаўца Камянецкі з маёнтку выстаўляў пошту, 7 коней. З 1795 году ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле інвэнтару 1845 году ў склад маёнтку ўваходзілі 5 фальваркаў (Капылы, Каралін, Сіроцін, Дварэц, Апака), вёскі: Капылы, Кунахавічы, Бушмічы, Бярозаўка, Ясінаўка, Міневічы, Сушкі, Каленкавічы, Падбур’е, Сіпурка, Апака, усяго 388 двароў, 2910 рэвіскіх душ, 9838 дзесяцінаў зямлі. У 2-й палове XIX ст. маёнтак уваходзіў у склад Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1890 годзе маёнтак належаў Фэліксу Пуслоўскаму, а ў пачатку XX ст. — Ротам.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 90 чалавек
  • 1999 год — 145 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 20 траўня 2014 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 167

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]