Перайсьці да зьместу

Амелянец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амелянец, трансьліт. Amielianiec
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Камянецкі
Сельсавет Вярховіцкі
Першыя згадкі XVI стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 163[1] м
Часавы пас
Каардынаты 52°32′15″ пн. ш. 23°32′53″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 321 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1631
Паштовы індэкс 225076
СААТА 1240826026
Нумарны знак 1
Амелянец на мапе Беларусі ±
Амелянец
Амелянец
Амелянец
Амелянец
Амелянец
Амелянец

Амеляне́ц[2] (таксама — Амельяне́ц[2], Мулінэ́ц[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.

Месьціцца за 38 км на паўночны захад ад Камянцу, за 66 км на поўнач ад Берасьця, за 21 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія БерасьцеБеласток). Празь вёску праходзіць шэраг мясцовых аўтадарог: Н-389 (Амелянец — Ваўкаставец), Н-390 (Амелянец — Бобінка), Н-391 (Амелянец — СьвіневаПанасюкі), а таксама рэспубліканская аўтадарога «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98). За 500 м на поўдзень ад вёскі працякае рака Сіпурка.

23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 351 жыхар; 1999 год — 353 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 119 двароў, 337 жыхароў; 2010 год — 321 жыхар

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У складзе СВК «Амелянец». Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, камбінат бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, крама. Дзейнічае Крыжаўзьвіжанская царква.

  1. ^ Фото Планета Праверана 3 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
  3. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]