Сіпурка (вёска)
Выгляд
| Сіпурка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Вярховіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 154[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°32′10″ пн. ш. 23°30′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 24 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225076[2] |
| СААТА | 1240826041 |
| Нумарны знак | 1 |
| Сіпурка на мапе Беларусі ± Сіпурка | |
Сіпу́рка[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 38 км на паўночны захад ад Камянцу, за 65 км на поўнач ад Берасьця, за 21 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-389 (Амелянец — Ваўкаставец). За 300 м на поўдзень ад вёскі працякае рака Сіпурка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска ў складзе фальварку Апака маёнтку Капылы у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтару належала Караліне Пуслоўскай, у вёсцы было 22 двары, 241 жыхар.
- з 1860-х: у Вярховіцкай воласьці.
- 1897: паводле перапісу 34 двары, 227 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, вадзяны млын на рацэ Сіпурка.
- 1905: 220 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 24 двары, 92 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 234 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 4 жыхары вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 123 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 103 жыхары; 1999 год — 49 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 двароў, 41 жыхар; 2010 год — 24 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Амелянец».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Фото Планета Праверана 6 кастрычніка 2014 г.
- ↑ Алфавитный список улиц деревни Сипурка (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 6 кастрычніка 2014 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 84—85.