Ваўкаставец
Выгляд
Ваўкаставец | |
трансьліт. Vaŭkastaviec | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225076[1] |
СААТА: | 1240826011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′0″ пн. ш. 23°29′38″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.49389° у. д.Каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°29′38″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.49389° у. д. |
± Ваўкаставец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ваўкаста́вец[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 41 км на паўночны захад ад Камянцу, за 68 км на поўнач ад Берасьця, за 24 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-389 (Амелянец — Ваўкаставец), а таксама рэспубліканская аўтадарога «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98). За 800 м на поўдзень ад вёскі працякае рака Сіпурка. За 1 км на паўночны захад ад вёскі праходзіць мяжа Беларусі з Польшчай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска і маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць Ганны Чачкоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару ў маёнтку 694 дзесяціны зямлі, у тым ліку 14 дзесяцінаў сядзібнай, 237 дзесяцінаў ворнай зямлі, 64 дзесяцінаў сенакосу. Сялянам належала 135 дзесяцінаў ворыва. У вёсцы на гэты час 9 двароў, 58 рэвіскіх душ. Кожны двор адбываў паншчыну па 3 дні на тыдзень. Дзейнічалі карчма, хлебазапасная крама.
- канец XIX ст.: вёска і фальварак у Вярховіцкай воласьці.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 24 двары, 141 жыхар, у фальварку — 1 двор, 4 жыхары, у былой карчме — 1 двор, 5 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 143 жыхары, у маёнтку — 10 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 23 двары, 96 жыхароў. У вёсцы дзейнічаў гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ).
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 260 жыхароў.
- 1941—1945: цягам 2-ой сусьветнай вайны на фронце загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1948: у пачатковай школе 47 вучняў.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 182 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе «Зара».
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 113 жыхароў; 1999 год — 57 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 22 двары, 44 жыхары; 2010 год — 33 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе СВК «Амелянец».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц деревни Волкоставец (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 7 кастрычніка 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 25—26.