Міневічы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Міневічы | |
трансьліт. Minievičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Белавескі |
Насельніцтва: | 1 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225078[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′47″ пн. ш. 23°28′6″ у. д. / 52.41306° пн. ш. 23.46833° у. д.Каардынаты: 52°24′47″ пн. ш. 23°28′6″ у. д. / 52.41306° пн. ш. 23.46833° у. д. |
Міневічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Міневічы |
Міне́вічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 27 км на захад ад Камянцу, за 51 км на паўночны захад ад Берасьця і за 10 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзяць у Белавескі сельсавет, у складзе ААТ «Белавескі».
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1567: маёнтак паводле мэтрыкі Жыгімонта Аўгуста.
- 1-я палова XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уваходзіла ў склад маёнтку Капылы, уласнасьць Пуслоўскіх.
- 1845: паводле інвэнтару належала Караліне Пуслоўскай, у вёсцы было 11 двароў, 75 жыхароў, 110 дзесяцінаў ворыўнай зямлі.
- 1857: у вёсцы 77 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу ў складзе Міневіцкай сельскай грамады Вярховіцкай восласьці, ў вёсцы 16 двароў, 133 жыхары, хлебазапасная крама.
- 1905: 134 жыхары.
- 1921: вёска ў складзе Вярховіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 6 двароў, 17 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Расьненскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 26 двары, 145 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 24 вучні.
- 1949: у вёсцы дзейнічаў калгас (аб’яднаў 24 гаспадаркі).
- 1954: у Вярховіцкім сельсавеце.
- 1958: у калгасе «Расея».
- 1959: 91 жыхар.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 59 жыхароў.
- 1986: у Белавескім сельсавеце.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 1 жыхар
- 2005 год — 7 жыхароў, 5 двароў[3]
- 1999 год — 9 жыхароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 64
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 64.