Макензі Ўігер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макензі Ўігер
Вага 94 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 7 студзеня 1994(1994-01-07)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Калгары Флэймз
Выступаў за
Драфт НХЛ 206, 2014
Флорыда Пантэрз
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Маке́нзі Ўі́гер (па-ангельску: MacKenzie Weegar; нар. 7 студзеня 1994 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Калгары Флэймз» з Нацыянальнае хакейнае лігі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў сваю кар’еру Ўігер у Квэбэцкае галоўнае юніёрскае хакейнае лізе. Праз год у 2014 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў сёмым раўндзе клюбам «Флорыда Пантэрз» пад агульным нумарам 206. Пасьля невялікага турніру навакоў далучыўся да фарм-клюбу «Сан-Антоніё Рэмпэйдж» з Амэрыканскае хакейнае лігі, але пачатак сэзону прапусьціў праз пашкоджаньне. Дэбют гульца адбыўся ў кастрычніку, а першую шайбу у прафэсійнае кар’еры закінуў 12 сьнежня ў матчы супраць «Аёвы Ўайлд». У студзені хакеіст перайшоў у «Цынцынаці Сайкланз», а потым зьмяніў яшчэ шэраг клюбаў, як то «Портлэнд Пайрэтс», «Спрынгфілд Тандэрбэрдс». За часам выступаў у апошнім з памянёных клюбаў Ўігер браў удзел у матчы ўсіх зорак АХЛ[2]. Нарэшце, 3 красавіка 2017 году абаронца быў выкліканы ў «Флорыду Пантэрз», каб замяніць выбылага Аарана Экблада[3]. Дэбют прыпаў на матч супраць «Манрэалю Канадыенз», які скончыўся паразай для амэрыканцаў. Ўігер вярнуўся ў «Спрынгфілд Тандэрбэрдс», але наступны сэзон 2017—2018 гадоў ён ужо паўнавартасна правёў у складзе клюбу НХЛ. 20 кастрычніка 2017 году гулец закінуў сваю першую шайбу за клюб у браму «Пітсбург Пінгвінз»[4]. Па сканчэньні сэзону канадзец падоўжыў пагадненьне, склаўшы дамову з «пантэрамі» яшчэ на адзін год[5]. Наступным годам Ўігер палепшыў сваю гульні, атрымаўшы больш часу на лёдзе. Звычайна гуляў у пары з расейскім абаронцам Багданам Кісялевічам, але з сэзону 2019—2020 гадоў быў пераведзены ў першую пару абаронцаў, гуляючы поруч з Экбладам. Улетку 2022 году быў абменены ў «Калгары Флэймз».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Elite Prospects (анг.) — 1999.
  2. ^ Lewis, Mike (10.01.2017). «In the Pipeline: Hey Now, You’re an All-Star». National Hockey League.
  3. ^ Richards, George (13.03.2017). «Star defenseman is out with concussion so Florida Panthers rookie gets his shot». Miami Herald.
  4. ^ DeFranks, Matthew (21.10.2017). «MacKenzie Weegar scores first NHL goal, remains in lineup on Saturday». South Florida Sun-Sentinel.
  5. ^ «Weegar agrees to terms on one-year contract with Panthers». National Hockey League.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]