Перайсьці да зьместу

Грэмію Порту-Алегры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэмію
Поўная назва Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense
Заснаваны 15 верасьня 1903
Горад Порту-Алегры, Бразылія
Стадыён Арэна ду Грэмію
Умяшчальнасьць: 55 662
Прэзыдэнт Рамілду Болсан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2024 14 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gremio.net (парт.)

«Грэ́мію» (па-партугальску: Grêmio) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Акрамя найвышэйшай лігі чэмпіянату Бразыліі, якая вядомая пад назовам «Сэрыя A», клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ангельскімі і нямецкімі мігрантамі. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны, сіні і белы. Хатнія матчы клюб праводзіць на сучасным стадыёне «Арэна ду Грэмію», які быў пабудаваны напрыканцы 2012 году. Папяэднія матчы клюб праводзіў на сваім старым «Алімпіку Манумэнтал» з 1954 году.

Па стане на 2017 год «Грэмію» займаў першы радок рэйтынгу клюбаў Бразыльскай канфэдэрацыі футболу[2] і быў адзначаны кампаніяй Forbes як трэці паводле кошту футбольны клюб у Амэрыцы, паводле ацэнак кошт клюбу складаў каля 295,5 млн даляраў ЗША[3]. Галоўным супернікам клюбу ёсьць клюб «Інтэрнасьёнал», матчы супраць якога лічацца самымі гарачымі ў Бразыліі[4][5] і аднымі з самых гарачых у сьвеце[6][7]. Матчы гэтага дэрбі вядомыя як Грэнал.

7 верасьня 1903 году найстарэйшая футбольная каманда Бразыліі «Спорт Клюб Рыю-Грандзі» згуляла таварыскі матч у Порту-Алегры. Прадпрымальнік Кандыду Дыяс з Саракабы быў зачараваны гэтым відам спорту. Пасьля матчу ён абмеркаваў зь мясцовымі гульцамі ідэю аб стварэньні футбольнага клюбу. 15 верасьня 1903 году 32 чалавекі, у тым ліку сам Дыяс, сустрэліся ў мясцовым рэстаране Салан Граў, каб стварыць клюб «Грэмію». Большасьць заснавальнікаў былі прадстаўнікамі нямецкай супольнасьці гораду[8]. Карлус Луіс Борэр быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[9].

«Грэмію» ў 1904 годзе.

Першы матч клюбу адбыўся 6 сакавіка 1904 году супраць каманды «Фус Бол». Гэта быў першы з двух матчаў, згуляных у той дзень. «Грэмію» здабыў перамогу ў дэбютнай сустрэчы зь лікам 1:0. На жаль, імя гульца, які забіў першы гол клюбу, ужо страчанае. Трафэй, які «Грэмію» здабыў у той дзень дагэтуль выстаўляецца ў клюбным музэі. Праз 5 месяцаў клюб адкрыў Байшаду, свой першы хатні стадыён[10].

Футбалісты «Грэмію», якія сталі пераможцамі чэмпіянату штату ў 1932 годзе.

18 ліпеня 1909 году каманда перамагла «Інтэрнасьёнал» зь лікам 10:0 у дэбютным матчы апошняга. Як вядома, што брамнік «Грэмію» Кальфэльц пакінуў поле, каб пагутарыць з заўзятарамі падчас матчу. Нават цяпер гэтую перамогу з гонарам успамінаюць «грэмісты». Матч стаў пачаткам суперніцтва, якое цягнецца і дагэтуль. «Грэмію» быў адным з фундатараў футбольнай лігі Порту-Алегры ў 1910 годзе, а ў 1911 годзе ўпершыню стаў пераможцам гэтай лігі. 25 жніўня 1912 году ў матчы гарадзкой лігі «Грэмію» перамог «Спорт Клюб Насьянал» зь лікам 23:0. У 1918 годзе «Грэмію» стаў адным з заснавальнікаў сучаснай футбольнай фэдэрацыі штату, якая ў сваю чаргу стала арганізатарам першых чэмпіянатаў штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Першы такі чэмпіянат быў заплянаваны на 1918 год, але эпідэмія гішпанскага грыпу вымусіла адкласьці турнір да 1919 году. У 1921 годзе, праз год пасьля прыходу легендарнага брамніка Эўрыку Лары, «Грэмію» выйграў свой першы чэмпіянат штату.

7 ліпеня 1911 году клюб перамог зборную Ўругваю зь лікам 2:1. У 1931 годзе «Грэмію» стаў адным зь першых клюбаў Бразыліі, якія пачалі гуляць матчы ўвечары пасьля абсталяваньня стадыёну адмысловымі пражэктарамі. У гэты час каманда пачала здабываць рэпутацыю за мяжой. У 1932 годзе клюб згуляў свой першы міжнародны матч ва Ўругваі. У 1949 годзе матч супраць уругвайскага «Насьяналю» скончыўся перамогай «Грэмію» зь лікам 3:1, і гульцы атрымалі геройскі прыём па вяртаньні ў Порту-Алегры. У тым жа годзе бразыльцы ўпершыню згулялі ў Цэнтральнай Амэрыцы. У канцы 1950-х гадоў «Грэмію» далучыўся да розыгрышу Кубка Бразыліі, як у той час называлася бразыльская ліга. Каманда даходзіла да паўфіналаў у 1959, 1963 і 1967 гадах. У 1968 годзе каманда здабыла свой першы міжнародны тытул у таварыскім кубку з камандамі з Бразыліі і Ўругваю. Першы час дамінаваньня «Грэмію» ў паўднёваамэрыканскім футболе прыпаў на пачатак 1980-х гадоў. Клюб упершыню стаў чэмпіёнам Бразыліі 3 траўня 1981 году пасьля перамогі над «Сан-Паўлу» на стадыёне Марумбі ў Сан-Паўлу.

Каманда «Грэмію» перад першым фіналам Кубка Лібэртадорэс 1983 году.
1981, 1996
1989, 1994, 1997, 2001, 2016
1990
1921, 1922, 1926, 1931, 1932, 1946, 1949, 1956, 1957, 1958,
1959, 1960, 1962, 1963, 1964, 1965, 1966, 1967, 1968, 1977
1979, 1980, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1993, 1995
1996, 1999, 2001, 2006, 2007, 2010, 2018, 2019, 2020, 2021
2022, 2023, 2024
1983, 1995, 2017
1983
1996, 2018
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Т’ягу Вулпі Edit this on Wikidata 1990
2 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Лукас Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Бразыліі Аб Вагнэр Леанарду Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Аргентыны Аб Вальтэр Канэман Edit this on Wikidata (капітан) 1991
5 Сьцяг Бразыліі Аб Радрыгу Элі Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Калюмбіі ПА Густава Куэльяр Edit this on Wikidata 1992
7 Сьцяг Аргентыны Нап Крыстыян Павон 1996
8 Сьцяг Бразыліі ПА Эдэнілсан Edit this on Wikidata 1989
9 Сьцяг Бэльгіі Нап Франсіс Амюзю Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Аргентыны ПА Франка Крыстальда Edit this on Wikidata 1996
11 Сьцяг Калюмбіі ПА Мігель Мансальвэ Edit this on Wikidata 2004
12 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Шапэку Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Парагваю Аб Фабіян Бальбуэна Edit this on Wikidata 1991
14 Сьцяг Бразыліі Аб Маркус Роша Edit this on Wikidata 1988
15 Сьцяг Бразыліі ПА Камілу Edit this on Wikidata 1999
16 Сьцяг Чылі Нап Аляксандар Аравэна Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Бразыліі ПА Додзі Edit this on Wikidata 1996
18 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Пэдру Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Пэру ПА Эрык Нар’ега Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Парагваю ПА Матыяс Вільясанці Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Бразыліі Аб Жэмэрсан Edit this on Wikidata 1992
22 Сьцяг Даніі Нап Мартын Брэйтўэйт Edit this on Wikidata 1991
23 Сьцяг Бразыліі Аб Марлун Шавіер Edit this on Wikidata (ар. Крузэйру) 1997
25 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Эстэвэс Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Бразыліі ПА Артур Мэлу Edit this on Wikidata (ар. Ювэнтус) 1996
30 Сьцяг Бразыліі Аб Энзу (ар. ССА Масэё) 2002
31 Сьцяг Бразыліі Бр Жоржы 2001
37 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Мэк 2008
44 Сьцяг Бразыліі Аб Віеры 2005
47 Сьцяг Бразыліі Нап Алісан Эдвард Edit this on Wikidata 2006
53 Сьцяг Бразыліі Аб Густаву Мартынс Edit this on Wikidata 2002
65 Сьцяг Бразыліі ПА Рыкелмэ Фрэйтас Edit this on Wikidata 2006
77 Сьцяг Бразыліі Нап Андрэ Энрыке Edit this on Wikidata 2001
80 Сьцяг Бразыліі ПА Алекс Сантана Edit this on Wikidata (ар. Карынтыянс) 1995
88 Сьцяг Бразыліі Нап Віліян 1988
95 Сьцяг Бразыліі Нап Карлус Вінісіюс Edit this on Wikidata 1995
99 Сьцяг Уругваю Нап Крыстыян Алівэра Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Міла Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]