Перайсьці да зьместу

Батафогу Рыю-дэ-Жанэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Батафогу
Поўная назва Botafogo de Futebol e Regatas
Заснаваны 1904
Горад Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
Стадыён Нілтан Сантус
Умяшчальнасьць: 46 831[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2025 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
botafogo.com.br (парт.)

«Батафогу» (па-партугальску: Botafogo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Месьціцца ў аднайменным раёне гораду. Быў закладзены ў 1904 годзе. Клюбу належыць рэкорд Бразыліі паводле колькасьці матчаў без паразаў, згуляных запар. Гэтак з 1977 па 1978 гады 52 гульняў супернікі ня былі здольнымі выгуляць у «Батафогу». У 2000 годзе ў апытанцы ФІФА ў сьпісе Найлепшых клюбаў стагодзьдзя «Батафогу» спыніўся на 12 радку[2]. Акрамя футболу клюб мае сэкцыі ў іншых відах спорту, як то каманду па баскетболе.

1 ліпеня 1894 году ў Рыю-дэ-Жанэйру быў заснаваны вясьлярны клюб «Батафогу»[3]. 12 жніўня 1904 году ў гэтым жа месьце быў заснаваны яшчэ адзін клюб «Электра». Ідэя стварэньня новага клюбу ўзьнікла падчас урока альгебры ў каледжы Алфрэду Гомэса. Тым ня менш, назва каманды не прыжылася. На прапанову 18 верасьня клюб нарэшце пачаў называцца «Батафогу». Колерамі каманды былі абраныя чорны і белы, як у італьянскага «Ювэнтусу». Лягатып быў створаны Базылію Віянам-малодшым. Футбольны клюб неўзабаве стаў адной з наймацнейшых футбольных камандаў Рыю-дэ-Жанэйру, здабыўшы перамогі ў чэмпіянатах 1907, 1910, 1912 гадоў і іншых гадах[4].

Дружына «Батафогу» ў 1910 годзе.

Маючы тую ж назву, тыя жа колеры і, самае галоўнае, тых жа заўзятараў, аб’яднаньне клюбаў здавалася непазьбежным. Яны зрабілі гэта 8 сьнежня 1942 году, пасьля баскетбольнага матчу паміж двума клюбамі, калі раптоўна памёр гулец футбольнага клюбу «Батафогу» Арманду Албану, і тады ўзьнікла ідэя аб аб’яднаньні. Эмблема футбольнага клюбу набыла чорны колер, а манаграма была замененая адзінокай зоркай вясьлярнага клюбу[5].

У 1907, 1910 і 1912 гадах «Батафогу» быў наймацнейшым у чэмпіянаце штату Рыю-дэ-Жанэйру. У 1909 годзе каманда перамагла «Мангейру» зь лікам 24:0, што застаецца найвышэйшым паказьнікам у бразыльскім футболе[6]. Наступных тытулаў давялося пачакаць, але ў 1930, 1932, 1933, 1934 і 1935 гадах клюб зноў станавіўся чэмпіёнам штату[7]. У 1940-х гадах найлепшым гульцом каманды быў Элену дэ Фрэйтас. Аднак ён аніколі ня быў чэмпіёнам разам з клюбам. Гулец правёў 204 галы ў 233 матчах, але ў 1948 годзе перайшоў у склад аргентынскага «Бока Хуніёрс», а «Батафогу» тым часам здабыў свой 9-ы тытул чэмпіянату штату. Наступныя перамогі ў Лізе Карыёка былі ў 1957, 1961 і 1962 гадах. У 1968 годзе каманда выйграла Сэрыю А, стаўшы першым клюбам штату, які стаў пераможцам агульнай бразыльскай лігі[8].

У 1989 годзе клюб паклаў канец свайму 21-гадоваму часу бяз тытулаў, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце штату, а на наступны год захаваў трафэй. У 1990-х гадах «Батафогу» стаў уладальнікам Кубка КОНМЭБОЛ, які быў папярэднікам сучаснага Паўднёваамэрыканскага кубка. А ў 1995 годзе клюб у другі раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Бразыліі, згуляўшы ўнічыю 1:1 у матчы ў адказ фіналу супраць «Сантусу» ў Сан-Паўлу.

Гульнёвая кашуля клюбу.
1968, 1995, 2024
1907, 1910, 1912, 1930, 1932, 1933, 1934, 1935, 1948, 1957,
1961, 1962, 1967, 1968, 1989, 1990, 1997, 2006, 2010, 2013,
2018
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 4
1962, 1964, 1966, 1998
1993
2024
Актуальны на 2 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Раул Стэфэнс Edit this on Wikidata 1997
2 Сьцяг Бразыліі Аб Вітыньню Edit this on Wikidata 1999
3 Сьцяг Бразыліі Аб Італьлю 2004
4 Сьцяг Уругваю Аб Матэо Понтэ Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Наўэль Фэрарэсі Edit this on Wikidata (ар. Сан-Паўлу) 1998
6 Сьцяг Аргентыны ПА Крыстыян Мэдына 2002
7 Сьцяг Бразыліі Нап Жуніяр Сантус Edit this on Wikidata (ар. Атлетыку М.) 1994
8 Сьцяг Бразыліі ПА Данілу Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Аргентыны Нап Альвара Мантора Edit this on Wikidata 2007
11 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Мартынс Edit this on Wikidata 2003
12 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Батыста Edit this on Wikidata 1998
13 Сьцяг Бразыліі Аб Алекс Тэлес (капітан) 1992
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Хордан Барэра Edit this on Wikidata 2006
17 Сьцяг Бразыліі Бр Варлесан Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Бразыліі Нап Артур Кабрал Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Бразыліі Аб Фэрнанду Марсал Edit this on Wikidata 1989
23 Сьцяг Уругваю ПА Сант’яга Радрыгес Edit this on Wikidata 2000
25 Сьцяг Бразыліі ПА Алан Edit this on Wikidata 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Бразыліі Аб Антані Edit this on Wikidata 2005
27 Сьцяг Бразыліі Аб Каю Роке Edit this on Wikidata (ар. Партугеза) 2002
29 Сьцяг Бразыліі Аб Паўліньню Edit this on Wikidata 1995
30 Сьцяг Аргентыны Нап Хаакін Карэа Edit this on Wikidata 1994
31 Сьцяг Бразыліі Аб Каю Панталеан Edit this on Wikidata 1995
33 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Мансон Edit this on Wikidata 2001
34 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Жустыну 2006
37 Сьцяг Панамы Нап Кадыр Барыя Edit this on Wikidata 2007
40 Сьцяг Эквадору Бр Крыстыян Лёор Edit this on Wikidata 2006
55 Сьцяг Бразыліі ПА Волес Даві Edit this on Wikidata 2007
67 Сьцяг Калюмбіі Аб Джоан Эрнандэс Edit this on Wikidata (ар. Мільянарыяс) 2006
75 Сьцяг Бразыліі ПА Угіньню 2007
77 Сьцяг Уругваю Нап Люкас Віляльба Edit this on Wikidata 2001
88 Сьцяг Бразыліі ПА Эдэнілсан Edit this on Wikidata 1989
91 Сьцяг Анголы ПА Дамінгуш Андрадзі Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Бразыліі Нап Эліяс Мануэл Edit this on Wikidata 2001
Сьцяг Бразыліі Нап Данілу Edit this on Wikidata (ар. Рэйнджарз) 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]