Мэксыканская затока
Мэксыканская затока | |
![]() | |
![]() | |
Этымалёгія | Мэксыка |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Найб. шырыня | 1500 км |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 4384 м |
Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
Мэксыка́нская зато́ка (па-гішпанску: Golfo de México; Амэрыканская затока[2], па-ангельску: Gulf of America) — ускраіннае мора Атлянтычнага акіяну, абмежаванае з паўночнага захаду, поўначы і ўсходу ўзьбярэжжам ЗША (штаты Флорыда, Алабама, Місысыпі, Люізіяна і Тэхас), на поўдні і паўднёвым захадзе — узьбярэжжам Мэксыкі (штаты Тамаўпілас, Вэракруз, Табаска, Кампеча, Юкатан), на паўднёвым усходзе — Кубай.

Затока злучаецца з Атлянтычным акіянам Фларыдзкім і Юкатанскім пралівамі. Дзякуючы параўнальна невялікай шырыні гэтых праліваў прыліўныя зьявы выяўленыя слаба. У Мэксыканскую затоку ўпадае мноства рэк, уключаючы Місысыпі, Алабаму і Нуэсэс.
Найбуйнейшыя гарады на ўзьбярэжжы — Тампа, Санкт-Пецярбург, Пэнсакола, Мабіл, Новы Арлеан, Г’юстан.
На шэльфе Мэксыканскай затокі засяроджаныя значныя запасы нафты і прыроднага газу; здабыча гэтых карысных выкапняў вядзецца ў асноўным з дапамогай нафтавых плятформаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Geographic Names Information System (анг.) — 2018.
- ^ У першыя гадзіны на пасадзе прэзыдэнта ЗША Трамп скасаваў 78 рашэньняў Байдэна // Беларуская служба Радыё «Свабода», 21 студзеня 2025 г. Праверана 4 красавіка 2025 г.