Пэдагагічная акадэмія імя Народнай Камісіі па адукацыі ў Кракаве
| Пэдагагічная акадэмія імя Народнай Камісіі па адукацыі ў Кракаве | |
| Akademia Pedagogiczna im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie | |
| Заснаваны | 11 траўня 1946 году |
|---|---|
| Тып | грамадзкі |
| Рэктар | прафэсар Гэнрык Жаліньскі |
| Факультэтаў | 4 |
| Колькасьць студэнтаў | 16 727 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д.Каардынаты: 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д. |
| Горад | Кракаў |
| Краіна | Польшча |
| Кампус | гарадзкі |
| Вэб-сайт | www.ap.krakow.pl |
| Пэдагагічная акадэмія імя Народнай Камісіі па адукацыі ў Кракаве на мапе Польшчы Пэдагагічная акадэмія імя Народнай Камісіі па адукацыі ў Кракаве | |
Пэдагагі́чная акадэ́мія імя́ Наро́днай Камі́сіі па адука́цыі ў Кра́каве (па-польску: Akademia Pedagogiczna im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie) была створаная 11 траўня 1946 году ў Кракаве як нацыянальны вышэйшы пэдагагічны каледж. Зьяўляецца самай старой і самай папулярнай пэдагагічнай вучэльняй у Польшчы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Ад самага пачатку свайго заснаваньня акадэмія пазыцыянавалася як ВНУ па падрыхтоўцы пэдагагічных кадраў. Рэктарат акадэміі выступаў адным з ініцыятарам школьнай рэформы ў Польшчы, якая наблізіла польскую сыстэму адукацыі да эўрапейскай. Акадэмія рэагуе на попыт: штогод тут адкрываюцца новыя факультэты ў залежнасьці ад наяўнасьці патрэбы ў новых спэцыялістах.
Колькасьць студэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць]У Акадэміі на дзённым аддзяленьні навучаецца 16 727 студэнтаў, зь іх каля 600 зьяўляюцца замежнікамі.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Факультэт гуманітарных навук
- Тут выкладаюцца польская філялёгія, раманская філялёгія, расейская філялёгія, гісторыя, паліталёгія, бібліятэчная справа, ангельская філялёгія, нямецкая мова і філязофія.
- Пэдагагічны факультэт
- Выкладаюцца акульная пэдагогіка, ажыцьцяўляецца падрыхтоўка настаўнікаў выяўленчага мастацтва і графікі.
- Факультэт біялёгіі і геаграфіі
- Факультэт рыхтуе настаўнікаў біялёгіі і настаўнікаў геаграфіі.
- Факультэт матэматыкі і фізыкі
- Тут праходзяць падрыхтоўку настаўнікі матэматыкі, фізыкі, інфарматыкі.
Кошт навучаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць]Кошт навучаньня складае прыблізна €2000 на год.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- CD: Guidebook. Адкукацыя за мяжой. — Менск, люты 2005.