Бэнфіка Лісабон
Бэнфіка | |
Поўная назва | Sport Lisboa e Benfica |
---|---|
Заснаваны | 28 лютага 1904 |
Горад | Лісабон, Партугалія |
Стадыён |
Эштадыю да Луш Умяшчальнасьць: 65 647 |
Прэзыдэнт | Руй Кошта[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы slbenfica.pt (парт.) (анг.) (гішп.) (фр.) |
«Бэнфі́ка» (па-партугальску: Benfica) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы Чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЭФА (1983).
«Бэнфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клюбаў Партугаліі разам з «Порту» й «Спортынгам». Да таго ж, клюб ніводнага разу не пакідаў найвышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бэнфіка» стала першым клюбам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паразаў у сэзоне, у чэмпіянаце 1972—1973 гадоў, а таксама адзіным клюбам Эўропы, які паўтарыў гэты посьпех у сэзоне 1977—1978 гадоў. Таксама клюб зьяўляецца адзіным партугальскім клюбам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах эўрапейскіх клюбных турніраў. Характэрна, што ў адрозьненьне ад большасьці эўрапейскіх клюбаў, заўзятары «Бэнфікі» самі ўтрымліваюць клюб і кіруюць ім з моманту ягонага заснаваньня. Таксама «Бэнфіка» займае 22 месца ў сьпісе самых заможных камандаў плянэты, з гадавым абаротам у 111,1 млн эўра[2][3].
Прынцыповымі для «Бэнфікі» зьяўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футболу як «Клясыка» (парт. O Clássico). Таксама клюб праводзіць прынцыповыя матчы супраць «Спортынгу», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабону.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 лютага 1904 году пасьля трэнавальных заняткаў па футболе купка спартоўцаў сустрэліся аптэцы Farmacia Franco з мэтай стварэньня грамадзкага футбольнага клюбу «Спорт-Лісабон», які б аб’ядноўваў паміж сабой толькі партугальскіх гульцоў[4][5]. На пасяджэньні прысутнічала 24 чалавекі, у тым ліку Космэ Даміян. На сустрэчы Жузэ Роза Радрыгіш быў прызначаны на пасаду прэзыдэнта клюбу разам з Даніелам душ Сантушам Брыту, які заняў пасалу сакратара. Мануэл Гурладзі быў абраны клюбным скарбнікам. Заснавальнікі вырашылі, што чырвоны і белы будуць клюбнымі колерамі, а лягатып арганізацыі будзе складацца з выявы арла і футбольнага мяча[6][7].
13 верасьня 1908 году «Спорт-Лісабон» паводле сумеснай дамоўленасьці ўключыла ў сваю структуру «Спорт-Бэнфіку» і зьмяніла сваю назву на «Спорт Лісабон-і-Бэнфіка». Не зважаючы на зьліцьцё, абодва клюбы працягвалі сваю дзейнасьць асобна. «Спорт-Лісабон» меў сваю футбольную дружыну, пакінуўшы свае колеры, лягатып і дэвіз. «Спорт-Бэнфіка» захавала за свабой спартовую пляцоўку[8], прэзыдэнта і раду. Абодва клюбы вызначылі, што дата заснаваньня сумеснага ўтварэньня павінна супадаць з «Спорт-Лісабонам», бо менавіта гэты клюб быў самым вядомым зь іх і даволі папулярных у горадзе, дзякуючы сваім футбольным заслугам. Што тычыцца лягатыпу, «Спорт-Лісабон» усё ж такі дадаў да яго роварнае кола, бо роварны спорт быў самым пасьпяховым сярод усіх аддзелаў «Спорт-Бэнфікі». Акрамя таго, два суб’екты мелі адных і тых жа чальцоў, што дапамагло стабілізаваць дзейнасьць аб’яднанай арганізацыі[7]. Тым ня менш, праблемы з выбарам пляцоўкі засталася. У першыя гады клюбы быў вымушаны мяняць лякацыю праз самыя розныя чыньнікі, у тым ліку праз высокую арэндную плату.
Партугальская ліга была зафундавана ў 1934 годзе, і, у дэбютны сэзон «Бэнфіка» заняла 3 месца. У наступных трох розыгрышах лісабонскі клюб станавіўся найлепшых у краіне, перамагаючы ў чэмпіянаце, дзякуючы ў тым ліку галоўнаму трэнэру вугорцу Ліпа Гэрцка[9]. На працягу 1940-х гадоў «Бэнфіка» яшчэ тройчы фінішавала на першым радку і чатыры разы здабывала Кубак Партугаліі, а ў 1943 годзе яшчэ адзін вугорскі трэнэр Янаш Біры здабыў з клюбам першы дубль, то бок перамогу ў лізе і кубку ў адзін сэзон[10]. Першы міжнародны посьпех клюбу прыпаў на 1950 год, калі дружына здабыла Лацінскі кубак, стаўшы, такім чынам, адзіным партугальскім клюбам, які здолеў дасягнуць такога посьпеху[11]. У фінале партугальцы выгулялі «Бардо», дзякуючы голу Жуніньню ў перагуляным матчы на Нацыянальным стадыёне ў Лісабоне[12]. Гэта быў першы міжнародны трафэй, здабыты партугальскім клюбам[13][14]. У 1957 годзе клюб чарговы раз дасягнуў фіналу, але гэтым разам трываў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу» на «Сант’яга Бэрнабэў». З абраньнем на пасаду прэзыдэнту Жаакіма Фэрэйры Багальлю ў 1952 годзе і прыходам у структуру трэнэра Ота Глорыя ў 1954 годзе, «Бэнфіка» стала больш зарганізаванай і прафэсійнай камандай[15], пераехаўшы на новы 40-тысячны стадыён «Эштадыю да Луш», які ў 1960 годзе быў пашыраны да 70 тысяч глядацкіх месцаў[8][16]. На працягу 1950-х гадоў лісабонцы тройчы выгулялі ў розыгрышах лігі і шэсьць разоў здабывалі айчынны кубак. Не зважаючы на тое, што клюб стаўся чэмпіёнам краіны ў сэзоне 1954—1955 гадоў, арганізатары не запрасілі дружыну да ўдзелу ў дэбютным розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнам. Такім чынам, клюб дэбютаваў у спаборніцтвах пад эгідай УЭФА толькі ў сэзоне 1957—1958 гадоў матчамі супраць гішпанскай «Сэвільлі»[17].
Ачоленая вугорцам Бэлам Гутманам, «Бэнфіка» стала самым моцным клюбам кантынэнту, атрымаўшы перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1960—1961 гадоў. У фінале партугальцы выгулялі ў гішпанскай «Барсэлёны» зь лікам 3:2[18]. У наступным сэзоне «Бэнфіка» абараніла свой тытул, атрымаўшы перамогу ў фінале ў матчы супраць «Рэалу» зь лікам 5:3[19]. Дзякуючы перамогам клюб атрымаў права згуляць у Міжкантынэнтальным кубку ў якасьці прадстаўніка ад Эўропы, аднак, кубак ня здолеў скарыцца партугальцам. У выніку тытул атрымаў уругвайскі «Пэньяроль»[20][21]. Пазьней «Бэнфіка» яшчэ тройчы дасягнула фіналаў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, тываючы ў іх паразу ад «Міляну» ў 1963 годзе, «Інтэру» ў 1965 годзе і «Манчэстэр Юнайтэду» ў 1968 годзе[7]. У 1960-я гады дамінаваньне клюбу адчувалася і ўва айчынных спаборніцтвах, то бок «Бэнфіка» восем разоў станавілася чэмпіёнам Партугаліі і тры разы атрымлівала партугальскі кубак. Многія з гэтых посьпехаў зьвязаныя з выбітным гульцом Эўсэбію — адзінымм гульцом, які атрымліваў «Залаты мяч», выступаючы ў партугальскім клюбе[22][23].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/294
- ^ Most widely supported football club. Guinness World Records
- ^ Deloitte Football Money League 2013. Delloite
- ^ «O nascimento do Benfica». Diário de Notícias.
- ^ Pereira 2009. С. 143.
- ^ «Foundation». S.L. Benfica.
- ^ а б в «História Benfica». ZeroZero.
- ^ а б «History of the Stadiums». S.L. Benfica.
- ^ Pereira 2009. С. 118.
- ^ Pereira 2009. С. 139.
- ^ Pereira 2009. С. 180.
- ^ «Bicampeões para a história». Visão. Portugal: Impresa Publishing. 2015. — С. 42. — ISSN 0872-3540.
- ^ Pereira 2009. С. 165.
- ^ «Benfica soma 77 troféus e deixa FC Porto a três e Sporting a 30». SAPO Desporto.
- ^ Pereira 2009. С. 120.
- ^ «Estádio do Sport Lisboa e Benfica (1954)». S.L. Benfica
- ^ «50 years of European Cup». UEFA. 2004. — С. 6—7.
- ^ «Benfica end Madrid’s golden age». UEFA.
- ^ «Eusébio stars in Benfica’s second triumph». UEFA.
- ^ «Intercontinental Cup 1961». FIFA.
- ^ «Extraordinary Pele crowns Santos in Lisbon». FIFA.
- ^ Pereira 2009. С. 43.
- ^ «Foi há 50 anos que Eusébio recebeu a Bola de Ouro». Maisfutebol.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pereira, Luís Miguel Bíblia do Benfica. — Carcavelos: Prime Books, 2009. — ISBN 978-989-655-005-9