Перайсьці да зьместу

Пэньяроль Мантэвідэо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэньяроль
Поўная назва Club Atlético Peñarol
Заснаваны 28 верасьня 1891
Горад Мантэвідэо, Уругвай
Стадыён Кампэон-дэль-Сыглё
Умяшчальнасьць: 40 000
Чэмпіянат Прэм’ер Дывізіён
 · 2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Пэньяро́ль» (па-гішпанску: Club Atlético Peñarol) ― уругвайскі футбольны клюб з гораду Мантэвідэо, гуляе ў Прэм’ер Дывізіёне. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Клюб быў закладзены 28 верасьня 1891 году ангельскімі інжынэрамі пад назовам «Цэнтральны ўругвайскі чыгуначны крыкетны клюб» (па-ангельску: Central Uruguay Railway Cricket Club). Але зь цягам часу назоў клюбу зьмяніўся й стаў называцца як і раён, дзе клюб базаваўся ― «Пэньяроль», у гонар італьянцкага фэрмэра Пэдра Піньярола, які меў тут фазэнду[1]. Колерамі клюбу былі абраны жоўты й чорны, як традыцыйныя для ангельскіх клюбаў, што маюць дачыненьне да чыгункі[2].

«Пэньяроль» на дадзены момант зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці перамогаў у нацыянальным чэмпіянаце — 50, зь іх 38 былі набыты ў прафэсійную эпоху. Асацыяцыя футбола Ўругваю (АФУ) не прызнае тытул клюбу, які ён набыў у 1924 годзе ў рамках спаборніцтва, якое было арганізавана апазыцыйнай да АФУ Фэдэрацыяй уругвайскага футболу (ФУФ). Акрамя таго, АФУ не разглядае чэмпіянат 1926 году, як поўнасьцю афіцыйны. Такім чынам, з пункту гледжаньня АФУ ў «Пэньяролю» толькі 48 тытулаў, а з пункту гледжаньня самаго клюбу і клюбаў-удзельнікаў тых спаборніцтваў — 50.

Галоўным ворагам і антаганістам клюбу на працягу ўсёй гісторыі разьвіцьця ўругвайскага футболу зьяўляецца «Насьяналь». Гэты клюб не прызнае «Пэньяроль» у якасьці спадкаемцы чыгункавага клюбу й сьцьвярджае, што тытулаў у клюбу 43, а не 50.

На міжнароднай арэне «Пэньяроль» зьяўляецца найлепшым уругвайскім клюбам. Толькі аргентынскія «Індэпэнд’ентэ» й «Бока Хуніёрс» маюць больш перамогаў у Кубку Лібэртадорэс, чым уругвайскі клюб. Тройчы «Пэньяроль» перамагаў у неіснуючым на сёньня Міжкантынэнтальным кубку, прычым жоўта-чорныя першымі дамагліся гэтага паказчыка. Пазьней зь імі параўналіся яшчэ чатыры клюбы — аргентынскі «Бока Хуніёрс», уругвайскі «Насьяналь», італьянскі «Мілян» і гішпанскі «Рэал Мадрыд».

Чатырнаццаць гульцоў «Пэньяролю» станавіліся ў складзе зборнай Уругваю чэмпіёнамі сьвету. Аснову «Сэлестэ», якая перамагла на мундыялі ў 1950 годзе, складалі гульцы «Пэньяролю».

Шмат гадоў «Пэньяроль» утрымліваў першы радок у рэйтынгу КОНМЭБОЛ, і толькі ў 2007 годзе саступіў гэтую пазыцыю «Бока Хуніёрс». У верасьні 2009 году IFFHS аб’явіла пра тое, што яна прызнала «Пэньяроль» найлепшым клюбам XX стагодзьдзя ў Паўднёвай Амэрыцы. «Пэньяроль» з 531 балам апярэдзіў «Індэпэнд’ентэ» (426,5) й «Насьяналь» (414), але па агульным ліку саступіў гішпанскаму «Рэалу» (563,5)[3][4].

  • Чэмпіён Уругваю: (52)
    • 1900, 1901, 1905, 1907, 1911, 1918, 1921, 1928, 1929, 1932
    • 1935, 1936, 1937, 1938, 1944, 1945, 1949, 1951, 1953, 1954
    • 1958, 1959, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967, 1968, 1973
    • 1974, 1975, 1978, 1979, 1981, 1982, 1985, 1986, 1993, 1994
    • 1995, 1996, 1997, 1999, 2003, 2010, 2013, 2016, 2017, 2018
    • 2021, 2024
  • Пераможцы Лігільлі: (12)
    • 1974, 1975, 1977, 1978, 1980, 1984, 1985, 1986, 1988, 1994, 1997, 2004
Актуальны на 23 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Сэбастыян Брытас Edit this on Wikidata 1988
2 Сьцяг Аргентыны Аб Франка Эскабар Edit this on Wikidata 1995
4 Сьцяг Уругваю Аб Эмануэль Гуляртэ Edit this on Wikidata (ар. Пуэбля) 1997
5 Сьцяг Аргентыны ПА Эрык Рэмэдзі Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Фэрэйра Edit this on Wikidata (ар. Дэф. і Хустысія) 2000
7 Сьцяг Уругваю Нап Хавіер Кабрэра Edit this on Wikidata 1992
9 Сьцяг Уругваю Нап Факунда Батыста Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Уругваю ПА Леанарда Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Уругваю Нап Абэль Эрнандэс 1990
12 Сьцяг Уругваю Бр Леандра Дыяс 2006
13 Сьцяг Уругваю ПА Эдуарда Дарыяс Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Уругваю Аб Кевін Радрыгес 2005
15 Сьцяг Уругваю Аб Максіміляна Алівэра Edit this on Wikidata (капітан) 1992
16 Сьцяг Уругваю ПА Тамас Алясэ Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Уругваю Нап Матыяс Арэса Edit this on Wikidata (ар. Грэмію) 2002
21 Сьцяг Уругваю ПА Хэсус Трындадэ Edit this on Wikidata 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Ангулё Edit this on Wikidata (ар. Тальерэс) 2004
23 Сьцяг Аргентыны Нап Гастон Таньні Edit this on Wikidata (ар. Дэф. і Хустысія) 1997
25 Сьцяг Уругваю Аб Матыяс Гансалес Edit this on Wikidata 2002
26 Сьцяг Уругваю Аб Андрэс Мадруга Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Эрнандэс Edit this on Wikidata 1992
29 Сьцяг Уругваю Бр Вашынгтон Агерэ Edit this on Wikidata 1993
30 Сьцяг Уругваю ПА Стывэн Мюлеталер Edit this on Wikidata 2006
32 Сьцяг Уругваю ПА Леандра Умп’ерэс Edit this on Wikidata 2004
34 Сьцяг Уругваю Аб Наўэль Эрэра Edit this on Wikidata 2004
35 Сьцяг Уругваю Нап Люсіяна Гансалес Edit this on Wikidata 2006
40 Сьцяг Уругваю Нап Брандан Альварэс 2007
55 Сьцяг Уругваю ПА Лярэнса Каўтурэ 2005
80 Сьцяг Уругваю ПА Франка Гансалес Edit this on Wikidata 2004
93 Сьцяг Уругваю Аб Дыега Ляксальт 1993
Сьцяг Уругваю ПА Нікаляс Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1998
Сьцяг Уругваю Аб Маўрысіё Лемас Edit this on Wikidata 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]