Перайсьці да зьместу

Беларуска-таджыцкія дачыненьні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуска-таджыцкія дачыненьні
Беларусь і Таджыкістан

Беларусь

Таджыкістан
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі ў
Таджыкістане
Амбасада Таджыкістану
ў Беларусі
Амбасадары
Віктар Дзенісенка Бахтавар Сафарзада

Беларуска-таджыцкія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Таджыкістану.

На 2024 год Амбасада Беларусі ў Таджыкістане месьцілася ў Душанбэ на 1-м праезьдзе вуліцы Шарк, д. 26/1[1]. Наведнікаў прымалі па консульскіх пытаньнях у панядзелак а 14:00—17:00 і ў чацьвер а 10:00—13:00[2]. Амбасада налічвала 3-х дыпляматаў[3]. Між краінамі дзейнічаў бязьвізавы рух[4].

Амбасада Таджыкістану ў Беларусі знаходзілася ў Ждановічах па Зялёнай вуліцы, д. 42[5]. Амбасада налічвала 6 дыпляматаў[6].

Між краінамі дзейнічала шматбаковая Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю 2011 году. У 2015 годзе двухбаковы гандаль упаў зь 76 да 33 млн даляраў[7]. За 2016—2020 гады ўзаемны таваразварот вырас з 20 да 111 млн даляраў, зь якіх звыш 90 % складалі пастаўкі беларускіх тавараў. Зь Беларусі ў асноўным пастаўлялі трактары і седлавыя цягачы, цукар, аўтобусы, нафтапрадукты, ізаляваныя драты, кабэлі, канцылярскія тавары з паперы і кардону, а таксама шыны. З Таджыкістану пастаўлялі баваўняную пражу і сушаную садавіну, сумесі гарэхаў і сушаных пладоў, а таксама тэкстыльнае адзеньне. Замежныя прадстаўніцтвы ў Таджыкістане мелі 15 беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку «Беларускі аўтамабільны завод», «Менскі аўтамабільны завод», «Менскі трактарны завод», «Гомсельмаш» і «Бабруйскаграмаш». У траўні 2018 году ў Гісарскім раёне адчынілі зборачную вытворчасьць беларускай тэхнікі[8].

Дзейнічала Рада справавой супрацы Беларусі і Таджыкістану, якую стварыла Гандлёва-прамысловая палата Беларусі сумесна з ГПП Таджыкістану. 8 чэрвеня 2022 году ў Менску прайшло 15-е паседжаньне Беларуска-таджыцкая міжурадавай камісіі гандлёва-гаспадарчай супрацы. 11 кастрычніка 2022 году ў Душанбэ адбыўся Справавы форум Беларусі і Таджыкістану, на якой звыш 60 беларускіх прадпрыемстваў выставілі свае тавары і заключылі кантракты на 48 млн даляраў[9]. 15 лістапада 2023 году «Менскі электратэхнічны завод» падпісаў Мэмарандум аб арганізацыі зборачнай вытворчасьці беларускіх трансфарматараў у Бахтары. За 2023 год гандаль вырас на 10 % да 95 млн даляраў, зь якіх 88 млн $ склаў беларускі экспарт[10].

На 2024 год у Душанбэ працавала 5 сумесных з ВНУ Беларусі факультэтаў:

Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану ў 2008—2010, 2015 і 2018 гадох. 1 студзеня 2011 годзе Таджыцкі тэхнічны ўнівэрсытэт стварыў Таварыства сяброўства Беларусі і Таджыкістану. У сакавіку 2012 году заснавалі Беларуска-таджыцкае таварыства сяброўства і культурных сувязяў. У 2014 годзе ў Таджыкістане прайшлі Дні беларускага тэлебачаньня. У 2018 годзе ў Душанбэ адчынілі цэнтар эталённай прававой інфармацыі Беларусі, а Таджыцкі тэхнічны ўнівэрсытэт адчыніў Цэнтар беларускай адукацыі, навукі і культуры. У 2007, 2015 і 2018 гадох зладзілі Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане. У 2008, 2016 і 2021 гадох адбыліся Дні культуры Таджыкістану ў Беларусі[11]. У сакавіку—красавіку 2022 году ў Душанбэ прайшлі Дні кіно Беларусі. 7 лістапада 2022 году на 28-м кінафэсьце «Лістапад» зладзілі Дзень таджыцкага кіно. У Беларусі навучалася звыш 600 таджыцкіх студэнтаў згодна з Пагадненьнем аб супрацы ў галіне вышэйшай і пасьляўнівэрсытэцкай адукацыі ад 31 траўня 2013 году[12].

У 2011 годзе пісьменьнікі Алесь Карлюкевіч і Ато Хамдам выдалі кнігу «Дружба народаў — дружба літаратур». На беларускай мове выйшлі зборнік апавяданьняў Хамдама «Жыцьцё не спыняецца», кніга сучасных таджыцкіх пісьменьнікаў «Пад зоркай Рудакі», вершы Саідалі Мамура і Фарзоны. У Душанбэ свае кнігі выпусьцілі Алесь Бадак, Георгі Марчук, Юры Сапожнікаў, Мікола Мятліцкі і Аляксей Дудараў. У 2012 годзе выдавецтва «Кнігазбор» выпусьціла кнігу «Подзьвіг Эмамалі Рахмона», якую напісалі Леанід Чыгрын і Хамдам. У 2016 годзе выйшлі сумесны нумар літаратурных часопісаў «Нёман» і «Памір», прысьвечаны Таджыкістану нумар газэты «Літаратура і мастацтва», які ў Душанбэ прадставіў Саюз пісьменьнікаў Таджыкістану, і прысьвечаны Беларусі нумар газэты «Адабиёт ва санъат», які прадставілі ў Выдавецкім доме «Зьвязда»[12].

5 верасьня 1996 году ўрады Беларусі і Таджыкістану ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У сакавіку 1997 году адчынілася Амбасада Таджыкістану ў Беларусі[13], якое спачатку дзейнічала ў будынку Выканкаму Садружнасьці незалежных дзяржаваў у Ленінскім раёне Менску па вуліцы Кірава, д. 17. Пазьней Амбасаду Таджыкістану перанесьлі ва ўласны будынак у Ждановічах па Зялёнай вуліцы, д. 42[14]. Кіраўнік Амбасады адначасна быў прадстаўніком Таджыкістану пры СНД[15] і ад 20 чэрвеня 2000 году ў Радзе пастаянных упаўнаважаных прадстаўнікоў урадаў СНД.

5 красавіка 2000 году А. Лукашэнка зрабіў першы афіцыйны візыт у Таджыкістан, зь якім падпісаў Дамову аб сяброўстве і супрацы. У 2001 годзе прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон зрабіў свой першы візыт у Беларусь. У 2003 годзе першым амбасадарам Таджыкістану ў Беларусі стаў Амірхон Сафараў. Сярод іншага, таджыцкія амбасадары сталі выступаць прадстаўнікомі ўраду Таджыкістану ў суседніх Латвіі[16] і Летуве паводле сумяшчальніцтва, а таксама ў Фінляндыі[17] і Эстоніі. У 2011 годзе Лукашэнка зрабіў паўторны візыт у Таджыкістан[18]. Тады ў сакавіку 2011 году запрацавала Амбасада Беларусі ў Таджыкістане[13]. 30 чэрвеня 2011 году першай амбасадаркай Бедарусі ў Таджыкістане стала Вольга Гаўрук. 24 кастрычніка 2013 году Эмамалі Рахмон адчыніў новы будынак Амбасады Таджыкістану ў Беларусі, якую разьмясьцілі ў Ждановічах[14].

26 траўня 2014 году прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску[19]. У 2018 годзе Лукашэнка зрабіў візыт у Таджыкістан. 27 чэрвеня 2019 году Рахмон наведаў Беларусь, дзе падпісаў Дамову аб стратэгічным партнэрстве. Налічвалася звыш 60 двухбаковых пагадненьняў. Пагадненьні аб супрацы заключылі Віцебская, Магілёўская і Менская вобласьці з Сагдыйскай вобласьцю, Гомельская вобласьць з Хатлонскай, Менск з Душанбэ і Магілёў з Худжандам[18]. 11—12 кастрычніка 2022 году Лукашэнка наведаў Таджыкістан, дзе падпісалі 10 пагадненьняў[13].

Беларускія амбасадары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Вольга Гаўрук (30 чэрвеня 2011 — 2016)
  2. Алег Мікалаевіч Іваноў (2016—2021)
  3. Віктар Дзенісенка (ад 21 верасьня 2021 году)[20]

Таджыцкія амбасадары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Адрас Пасольства // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  2. ^ Рэжым працы // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  3. ^ Супрацоўнікі Пасольства // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  4. ^ Бязьвізавы рух (агульная інфармацыя) // Партал МЗС «Беларусь. Факты», 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  5. ^ Зьвесткі для сувязі (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 7 кастрычніка 2022 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  6. ^ Супрацоўнікі Амбасады (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 5 ліпеня 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  7. ^ Пасол Таджыкістана адзначае пазытыўнае і ўзаемавыгаднае разьвіцьцё адносін зь Беларусьсю // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 верасьня 2016 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  8. ^ Гандлёва-эканамічныя адносіны // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  9. ^ Гандлёва-гаспадарчая супраца (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 2 лютага 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  10. ^ Мікалай Літвінаў. Бахтавар Сафарзада: Таджыкістан і Беларусь зьвязвае даўняя моцная дружба // Выдавецкі дом «Зьвязда», 10 сакавіка 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  11. ^ а б Культурна-гуманітарныя адносіны // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  12. ^ а б Культурна-гуманітарная супраца (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 1 лютага 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  13. ^ а б в Палітычная і парлямэнцкая супраца (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 1 лютага 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  14. ^ а б в Агульныя зьвесткі пра Амбасаду (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 9 лютага 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  15. ^ Таджыкістан прэзэнтаваў асноўныя напрамкі старшынства ў СНД у 2018 годзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 лістапада 2017 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  16. ^ Дачыненьні Латвіі і Таджыкістану (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 30 студзеня 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  17. ^ Дачыненьні Таджыкістану і Фінляндыі (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 30 студзеня 2023 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  18. ^ а б Палітычныя адносіны // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  19. ^ БелТА. Надзейны партнэт у стратэгічна важным рэгіёне // Зьвязда : газэта. — 27 траўня 2014. — № 96 (27706). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  20. ^ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан // Амбасада Беларусі ў Таджыкістане, 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  21. ^ Казідаўлат Каімдодаў: Таджыкістану ня трэба сьпяшацца з далучэньнем да Мытнага саюза // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 верасьня 2012 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  22. ^ Махмадшарыф Хакдод прызначаны паслом Таджыкістана ў Беларусі // БелТА, 5 сьнежня 2017 г. Архіўная копія ад 5 сьнежня 2017 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.
  23. ^ Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь (тадж.) // Амбасада Таджыкістану ў Беларусі, 12 кастрычніка 2022 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]