Трансфарматар
Трансфарматар — статычная (якая ня мае рухомых частак) электрамагнітная прылада для ператварэньня пры дапамозе электрамагнітнай індукцыі зьменнага току адной напругі ў зьменны ток звычайна іншай напругі пры нязьменнай частасьці і без істотных стратаў магутнасьці. Трансфарматары выкарыстоўваюцца для павелічэньня або памяншэньня зьменнага напружаньня ў электрычных сілавых ланцугах. З моманту вынаходзтва першага трансфарматару сталага напружаньня ў 1885 годзе, трансфарматары сталі важнымі прыладамі для перадачы, разьмеркаваньня і выкарыстаньня зьменнага току электрычнай энэргіі[2]. У электронных і электрычных сілавых ланцугах на сёньня маецца шырокі асартымэнт трансфарматарных канструкцыяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьвіцьцё трансфарматараў пачалося ў 1831 годзе, калі Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі. Гэтае адкрыцьцё зрабілася найбольш значным унёскам, бо на гэтай зьяве заснаваны прынцып работы кожнага трансфарматара. Упершыню прыкладныя накіды схемы трансфарматара зьявіліся ў працах Джозэфа Гэнры і Майкла Фарадэя.
Фарадэй праводзіў экспэрымэнты па індукцыі паміж віткамі дроту, у тым ліку абмоткі пары шпулек вакол жалезнага колца, такім чынам, ствараючы першы тараідальны трансфарматар з замкнёным сардэчнікам. Аднак ягоны трансфарматар выкарыстоўваў толькі асобныя імпульсы току, такім чынам Фарадэя ня выявіў сувязь паміж стаўленьнем віткоў і электрарухальнай сілай у абмотках. Першым тып трансфарматара, які атрымаў шырокае прымяненьне сталася індукцыйная шпулька, вынайдзены Нікаласам Каланам з Мэйнуцкага каледжа, што месьціцца ў Ірляндыі, у 1836 годзе. Ён быў адным зь першых дасьледчыкаў, якія выявілі, што чым большая другасная абмотка ў адносінах да першаснай абмотцы, тым большай будзе электрарухальная сіла другаснай абмотцы. Паміж 1830-мі і 1870-мі гадамі, намаганьні навукоўцаў і вынаходнікаў па стварэньні палепшаных індукцыйных шпулек, у асноўным мэтадам спробаў і памылак, павольна выявілі асноўныя прынцыпы трансфарматараў.
30 лістапада 1876 году Павал Яблачкаў атрымаў патэнт на трансфарматар з разамкнёным сардэчнікам.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе трансфарматары складаюцца з:
- Двух навояў: першаснага і другаснага (магчымыя выпадкі, калі другасных навояў некалькі)
- Магнітаправод (выкананы з фэрамагнітнага матэрыяла)
Каэфіцыент трансфармацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ступень зьмяненьня (трансфармацыі) ацэньваецца пры дапамозе каэфіцыенту трансфармацыі KTP
дзе:
- E1 — ЭРС у першасным навоі
- E2 — ЭРС у другасным навоі
- W1 — колькасьць віткоў у першасным навоі
- W2 — колькасьць віткоў у другасным навоі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Mack, James E.; Shoemaker, Thomas (2006). «Chapter 15 — Distribution Transformers» (11th ed.). New York: McGraw-Hill. — С. 15–22. ISBN 0-07-146789-0.
- ^ Bedell, Frederick. «History of A-C Wave Form, Its Determination and Standardization». Transactions of the American Institute of Electrical Engineers. 61 (12): 864. doi:10.1109/T-AIEE.1942.5058456.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трансфарматар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сучасныя трансфарматары. (анг.)
- Трансфарматар. Physics is fun. (анг.)
- Схема трохфазнага трансфарматара. All About Circuits. (анг.)