Беларуска-румынскія стасункі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Беларуска-румынскія стасункі — стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй. 20 сьнежня 1991 году Румынія прызнала незалежнасьць Рэспублікі Беларусь і 14 лютага 1992 году былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі паміж дзьвюма краінамі.

У 1992 годзе Румынія адкрыла амбасаду ў Менску. У 1994 годзе Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Бухарэсце генэральнае консульства, якое ў 1995 годзе было пераўтворана ў амбасаду. У ліпені 1992 году адбыўся візыт Прэзыдэнта Румыніі ў Менск; у лютым 1993 году — візыт Міністру замежных справаў Румыніі ў Менск; у траўні 1995 году — візыт Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь у Бухарэст. У красавіку 2016 году — візыт парлямэнцкай дэлегацыі Румыніі ў Менск дзеля правядзеньня пасяджэньня Міжпарлямэнцкай суполкі сяброўства «Беларусь — Румынія».

Дагаворна-прававая база двухбаковых стасункаў, сфармаваная за пэрыяд з 1991 году, улучае ў сябе 11 міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў і пагадненьняў, 6 міжведамасных дагавораў і 21 пагадненьне і пратакол, падпісаны на іншым узроўні.