Беларуска-мангольскія дачыненьні
Беларусь |
Манголія |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Манголіі |
Консульскае агенцтва Манголіі ў Беларусі |
Амбасадары | |
Амбасадар Станіслаў Чапурны |
Консульскі агент Саном Цогоо[1] |
Белару́ска-манго́льскія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Манголіі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Манголіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні падчас візыту старшыні ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча ў Манголію. Першым амбасадарам Манголіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве стаў Н.Мішыгдорж, які займаў пасаду да 1994 году. У красавіку 1996 году міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Сянько наведаў Манголію. У траўні 2001 году міністар замежных справаў Манголіі Лувсангійн Эрдэнэчулуўн(en) наведаў Беларусь. У лістападзе 2004 году консульства Манголіі адкрылі ў Берасьці, адкуль у 2012 годзе перанесьлі ў Менск. 9 кастрычніка 1998 году першым амбасадарам Беларусі ў Манголіі па сумяшчальніцтве стаў Вячаслаў Кузьняцоў. 3—5 верасьня 2013 году старшыня ўраду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч упершыню наведаў Манголію, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам Цахіягійнам Элбэгдоржам і старшынём ураду Норавынам Алтанхуягам[2]. 30 чэрвеня 2014 году Амбасаду Беларусі адкрылі ў Манголіі. 6 жніўня 2014 году 1-м амбасадарам Беларусі стаў Станіслаў Чапурны(be).
У 2017 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі вырас на 37% да $13,6 млн. Аснову таваразвароту склаў вываз беларускіх тавараў: кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), ліфтоў «Магілёўліфтмаш», збожжа, трактароў «Менскага трактарнага заводу» і лекаў[3].
Беларускія амбасадары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вячаслаў Кузьняцоў (1998—2000)
- Віктар Бура (2011—2016)
- Станіслаў Чапурны (2016—2021)
- Зьміцер Гарэлік (з 18 чэрвеня 2021 году)[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дыпляматычныя місіі ў Беларусі // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
- ^ Эканамічныя кантакты і праекты // Зьвязда : газэта. — 5 верасьня 2013. — № 166 (27531). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аб гандлёва-гаспадарчай супрацы (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Манголіі, 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.
- ^ Перастаноўкі ў мясцовай вэртыкалі, новыя паслы і гендырэктар «Белфармацыі» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 чэрвеня 2021 г. Праверана 18 чэрвеня 2021 г.