Беларуска-кубінскія дачыненьні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуска-кубінскія дачыненьні

Беларусь

Куба
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
на Кубе
Амбасада Кубы
ў Беларусі
Амбасадары
Валер Бараноўскі Хэрарда Суарэс-Альварэс

Беларуска-кубінскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Кубы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 красавіка 1992 году ў Менску (Беларусь) ўрады Беларусі і Кубы падпісалі пратакол аб усталяваньні дыпляматычных дачыненьняў[1]. У траўні 1997 г. Гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі пераўтварылі ў Амбасаду (Менск, Першамайскі раён, вул. Чырвоназорная, д. 13). У лістападзе 1998 году адчынілі Амбасаду Беларусі на Кубе (Гавана, акруга Пляя, раён Мірамар, 5-ы прасп., д. 4605), якая стала першым дыпляматычным прадстаўніцтвам Беларусі ў Лацінскай Амэрыцы. 3-5 верасьня 2000 году А.Лукашэнка ажыцьцявіў першы дзяржаўны візыт на вышэйшым узроўні на Кубу[2]. У ходзе візыту бакі падпісалі Дамову «Аб сяброўскіх дачыненьнях і супрацы». 30 сьнежня 2002 году прызначэньне першым амбасадарам Беларусі на Кубе атрымаў Ігар Палуян.

15-16 верасьня 2006 году А.Лукашэнка наведаў Кубу для ўдзелу ў 14-м саміце Руху недалучэньня ў Гаване. 25 чэрвеня 2012 г. А.Лукашэнка ажыцьцявіў афіцыйны візыт на Кубу, у ходзе якога бакі падпісалі міжведамасныя пагадненьні аб супрацы ў галіне аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і абмену распрацоўкамі, у тым ліку лекаў. Таксама ўдалося заключыць дамовы аб павелічэньні паставак зь Беларусі грузавікоў «МАЗ», кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна) і трактароў «Беларус» ад «МТЗ». 23-25 чэрвеня 2014 году Кубу наведаў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей. У ходзе візыту міністры замежных справаў Беларусі і Кубы Ўладзімер Макей і Бруна Радрыгес-Парылья падпісалі Пагадненьні «Аб сустрэчным гандлі» і «Аб узаемным прызнаньні рэгістрацыі лекавых сродкаў і разьвіцьці супрацы ў галіне сумеснай вытворчасьці і паставак лекавых сродкаў»[3]. У верасьні 2015 году А.Лукашэнка сустрэўся са старшынём Дзяржаўнай рады Кубы Раулем Кастра падчас 70-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку (ЗША).

За 2015 год двухбаковы гандаль вырас на 72,1% да $67,3 млн. Пагатоў экспарт зь Беларусі павялічыўся на 177,1% да $36,3 млн. На Кубу пераважна прадалі трактары і седзельныя цягачы, рухавікі ўнутранага згараньня ад «Менскага маторнага заводу» і мінэральныя ўгнаеньні. Імпарт у Беларусь склаў $31 млн і пераважна ўлучаў трысьняговы цукар і лекі[4].

Беларускія амбасадары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Куба ў Беларусі (гішп.) // Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Кубы за мяжой, 2 лістапада 2017 г. Праверана 11 лістапада 2017 г.