Беларуска-швайцарскія дачыненьні
Беларусь |
Швайцарыя |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Швайцарыі | Прадстаўніцтва Швайцарыі ў Беларусі |
Амбасадары | |
Часовы павераны ў справах Павал Мацукевіч | Кіраўнік прадстаўніцтва Клёд Альтэрмат |
Белару́ска-швайца́рскія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі й Швайцарыі.
10 лютага 1992 году ўрады Беларусі й Швайцарыі падпісалі Пратакол «Аб усталяваньні дыпляматычных дачыненьняў». 27 студзеня 1993 году ў Муры-Бэрн (кантон Бэрн) адчынілася Амбасада Беларусі ў Швайцарыі, якую ўзначаліў амбасадар Анатоль Мардовіч[1]. 28 траўня 1993 году ўрады Беларусі й Швайцарыі падпісалі Пагадненьне «Аб спрыяньні ажыцьцяўленьню й узаемнай ахове інвэстыцыяў», якое набыло моц 13 ліпеня 1994 году. Адначасна бакі падпісалі Пагадненьне «Аб гандлі й эканамічнай супрацы», якое набыло моц 1 жніўня 1994 году. 15 сакавіка 1994 году ўрады Беларусі й Швайцарыі падпісалі Пагадненьне «Аб рэгулярных паветраных зносінах», што набыло моц 1 красавіка 1997 году. 26 красавіка 1999 году бакі заключылі Пагадненьне «Аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня ў дачыненьні падаткаў на даходы й капітал», што набыло моц 28 сьнежня 1999 году. 18 сьнежня 2000 году набыло моц Пагадненьне «Аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках». 12 верасьня 2004 году ўрады падпісалі Пагадненьне «Аб супрацы ў выпадку стыхійнага бедзтва, крызы альбо буйное аварыі», што набыло моц 30 ліпеня 2005 году[2].
1 ліпеня 2007 году ў Менску запрацавала Прадстаўніцтва Швайцарыі ў Беларусі (Цэнтральны раён, плошча Свабоды, д. 11). У лютым 2010 году А. Лукашэнка наведаў Швайцарыю з працоўным візытам. 17 сакавіка 2010 году ў Цюрыху адчынілі Ганаровае консульства Беларусі (вул. Алены, д. 11)[3]. На наступны дзень ўрады Беларусі й Швайцарыі заключылі Пагадненьне «Аб умовах аздараўленьня непаўналетніх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі»[2]. 17 сакавіка 2012 году ў Гэральдсвілі (кантон Цюрых) заснавалі Беларускае аб’яднаньне ў Швайцарыі, якое ўзначаліў Алесь Сапега[4]. 17 сьнежня 2013 году «Белавія» пачала палёты ў міжнародны аэрапорт Жэнэвы й назад тройчы на тыдзень аўторкамі, пятніцамі й нядзелямі. Цана пералёту склала 248 эўра ў адзін бок і 275 эўра зь вяртаньнем[5]. У 2016 годзе двухбаковы таваразварот скараціўся на 33% да $155,9 млн. Імпарт у Беларусь упаў на 28% да $150,5 млн, што панізіла адмоўнае сальда Беларусі са Швайцарыяй па таварах на 22% да $145 млн. У Беларусь паставілі прамысловыя станкі, машыны й прыборы, лекі й хімічныя злучэньні. Пагатоў экспарт паслугаў у Швайцарыю склаў $105 млн, што стварыла станоўчае сальда ў іхняй гандлі са Швайцарыяй для Беларусі. У Швайцарыю паставілі такія паслугі, як аўтамабільныя й чыгуначныя перавозкі, а таксама кампутарныя паслугі. За 2016 год са Швайцарыі паступіла $38,7 млн укладаньняў, зь іх $18 млн наўпроставых. На ўліку ў Беларусі стаяла 122 прадпрыемствы з удзелам швайцарскага капіталу[6].
Адным з ганаровых консулаў Беларусі ў Швайцарыі зьяўляецца швайцарскі бізнэсоўца Герман Аляксандар Бэелер(de)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ З гісторыі Амбасады (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, 2018 г. Праверана 18 ліпеня 2018 г.
- ^ а б Двухбаковыя дамовы (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, 2018 г. Праверана 18 ліпеня 2018 г.
- ^ Двухбаковыя палітычныя дачыненьні (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, 2018 г. Праверана 18 ліпеня 2018 г.
- ^ Асацыяцыя беларусаў у Швайцарыі (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, 2018 г. Праверана 18 ліпеня 2018 г.
- ^ Сяргей Расолька. «Белавія» адкрывае новы рэйс у Швайцарыю // Зьвязда : газэта. — 31 ліпеня 2013. — № 140 (27505). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Двухбаковая гаспадарчая супраца (рас.) // Амбасада Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, 2018 г. Праверана 18 ліпеня 2018 г.
- ^ No wanderlust for Belarus (анг.) Libereco Праверана 2024-06-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |