Перайсьці да зьместу

Шына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шы́на — пругкая гумава-тканкавая абалонка на абадах колаў самахода, самалёта, матацыкла і ровара.

Забясьпечвае счапленьне колаў з дарогай. Зьмякчае ўдары і штуршкі пры наезьдзе на няроўнасьці дарогі і перашкоды. Найбольшае пашырэньне мела пнэўматычная шына 2-х відаў: 1) бяскамэрная — шчыльна прылягае да вобада кола пад узьдзеяньнем унутранага ціску паветра, 2) камэрная — складаецца з кальцавой трубкі для напампоўкі паветра і пакрышкі з пратэктарам для аховы камэры ад мэханічнага пашкоджаньня. Бывае нізкага, сярэдняга і высокага ціку. Памер апісваецца шырынёй профілю і прамерам вобада. У Беларусі шыны вырабляе Бабруйскі камбінат «Белшына» (Магілёўская вобласьць)[1].

У адпаведнасьці з Правіламі дарожнага руху зь 1 сьнежня па 1 сакавіка самаходы маюць абсталёўвацца зімовымі шынамі, якія маюць вышыню малюнка пратэктара прынамсі 4 мм. Тармазны шлях зімовай шыны складае да 25 мэтраў, а летняй — 46,8 мэтраў[2].

  1. ^ Шына // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 15. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  2. ^ Зімовыя шыны // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 лістапада 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.