Дэпазыт
Выгляд
(Перанакіравана з «Уклад»)
Дэпазы́т (уклад; ад лац. depositum — рэч, што аддалі на захаваньне) — перадача сродкаў кліента ў часовае карыстаньне банку.
Існуюць наступныя дэпазыты: да запатрабаваньня, тэрміновыя, умоўныя. Дэпазыты да запатрабаваньня — сродкі кліента, якія могуць быць запатрабаваныя ў кожны момант, без папярэджаньня загадзя. Тэрміновыя дэпазыты — дэпазыты, што прыцягваюцца банкам на пэўны тэрмін.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За студзень 2014 году ўклады фізычных асобаў Беларусі вырасьлі на 9,3 % да 36,09 трлн рублёў (3,743 млрд даляраў ЗША). Уклады юрыдычных асобаў наадварот упалі на 16,2 % да 26,96 трлн рублёў (2,796 млрд $)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |