Перайсьці да зьместу

Валянцін Сукала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянцін Сукала
2-і старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь
4 студзеня 1997 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Уладзімер Каравай
2-і міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
27 кастрычніка 1994 — 8 студзеня 1996
Прэзыдэнт А. Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Папярэднік Леанід Дашук
Наступнік Генадзь Варанцоў
1-ы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду СССР
1989 — 1991
Прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў
Прэм’ер-міністар Мікалай Рыжкоў
6-ы міністар юстыцыі БССР
19 лістапада 1988 — 28 красавіка 1989
Прэм’ер-міністар Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Уладзімер Каравай
Наступнік Валер Ціхіня
8-ы старшыня Менскага абласнога суду
17 сьнежня 1976 — 12 сьнежня 1984
Папярэднік Вячаслаў Жукоўскі
Наступнік Георгі Хоміч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 жніўня 1942 (82 гады)
Менск, Генэральная акруга Беларусь, Трэці Райх
Партыя
АдукацыяЮрыдычны факультэт БДУ (1968)
Бацька Алег Сукала
Узнагароды мэдаль «За доблесную працу» (1970)

Валянці́н Але́гавіч Сука́ла (нар. 1942, Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). 2-і міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), 2-і старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 1997 году).

У 1958—1962 гадах быў работнікам Менскага трактарнага заводу і Менскага мэханічнага заводу імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1968 году — судзьдзя народнага суду Мядзельскага раёну (Менская вобласьць). З 1972 году — судзьдзя Менскага абласнога суду, 8-м старшынём якога стаў з 14 сьнежня 1976 году. З 1984 году — намесьнік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 году — начальнік кіраўніцтва агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. Ад 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 году — 6-ы міністар юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загаднікам дзяржаўна-прававога аддзелу Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесьніка старшыні Вярхоўнага суду СССР. 22 сьнежня 1989 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета СССР ухваліў Указ аб наданьні яму вышэйшай кваліфікацыйнай клясы судзьдзі[1].

З 1992 году — намесьнік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 году — міністар юстыцыі Беларусі. 4 студзеня 1997 году заняў пасаду старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе атрымаў званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Распараджэньне пра абвяшчэньне Валянціну Сукалу падзякі прэзыдэнта Беларусі[2].

5 лютага 2018 году старшыня Вяхоўнага суду Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касавальнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэньняў 1-й інстанцыі[3].

Унесены ў санкцыйныя сьпісы краін Балтыі[4][5].

  1. ^ Сукала // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 460. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  2. ^ Сукала Валянцін Алегавіч // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 23 сьнежня 2018 г.
  3. ^ Аліса Грыгарчук, тэлеканал «Беларусь 4». Зрабіць суд эканамічным // Тэлерадыёкампанія «Берасьце», 5 лютага 2018 г. Праверана 23 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  5. ^ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus