Сяргей Хаменка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хаменка.
Сяргей Хаменка | |
Дата нараджэньня | 21 верасьня 1966[1] (58 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вайсковец, дзяржаўны дзяяч |
Узнагароды |
Сяргей Мікалаевіч Хаменка (нар. 21 верасьня 1966, Ясінаватая, Данецкая вобласьць, УССР, СССР) — савецкі вайсковец і дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Экс-намесьнік міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Генэрал-маёр. Міністр юстыцыі (2021—2024)[2]. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1987 годзе скончыў Арджанікідзаўскую вышэйшую ваенную камандную Чырванасьцяжную вучэльню імя С.М. Кірава МУС СССР, у 1997 годзе — Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ(be).
Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе зьяўляўся першым намесьнікам камандзіра — начальнікам штаба вайсковай часьці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у Менску.
У 2009 годзе скончыў факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2009 году займаў пасаду першага намесьніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба.
30 чэрвеня 2014 году Хаменку прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёра[3].
З 2014 году па 24 сьнежня 2019 году ўзначальваў Дэпартамэнт аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь(be).
24 сьнежня 2019 году прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь[4]. 8 кастрычніка 2020 году абраны старшынёю Беларускай асацыяцыі міні-футболу[5].
18 кастрычніка 2021 году прызначаны міністрам юстыцыі Беларусі[2].
У красавіку 2024 году вызвалены ад пасады міністра юстыцыі і прызначаны сябрам Савету Рэспублікі[6].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн «За службу Радзіме» III ступені;
- мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»;
- мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (2002)[7];
- мэдаль «За бездакорную службу» II ступені;
- мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (2012)[8].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2020 году Хаменка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[9].
2 кастрычніка 2020 году Хаменка быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[10]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Хаменка як намесьнік міністра ўнутраных справаў адказвае за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[11]. Акрамя таго, Хаменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13] й Швайцарыя[14][15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Лукашэнка назначыў экс-намесніка міністра ўнутраных спраў міністрам юстыцыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва (рас.) — 1918.
- ^ а б Яшчэ адзін сілавік ва ўрадзе. Генэрал-маёр міліцыі будзе кіраваць Міністэрствам юстыцыі Радыё Свабода
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2014 года № 306 «О присвоении С. Н. Хоменко воинского звания»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 481 «О С. Н. Хоменко»
- ^ Разное. Хоменко, возглавивший Белорусскую ассоциацию мини-футбола, — замминистра МВД, генерал-майор
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 11 апреля 2024 г. № 147
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2002 года № 604 Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём «За бездакорную службу» І, ІІ, ІІІ ступені
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 года № 571 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС Радыё Свабода
- ^ а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Backgrounder: Belarus sanctions. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-22 г.
- ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
- Нарадзіліся 21 верасьня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Данецкай вобласьці
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія генэралы
- Беларускія вайскоўцы
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Генэрал-маёры
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня