Цэнтар Астрагорскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цэнтар Астрагорскага
анг. Ostrogorski Centre
Дэвіз Пераход да рынкавай гаспадаркі і вяршэнства права
Дата ўтварэньня сьнежань 2011
Тып аналітычны цэнтар
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта Пераўтварэньні для павышэньня спабораздольнасьці гаспадаркі Беларусі
Штаб-кватэра Лёндан, раён Гэкні(en), акруга Шордыч(en), вул. Паўла, 86-90
Месцазнаходжаньне Ангельшчына
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, ангельская, расейская
Дырэктар Яраслаў Крывой
Матчына кампанія Міністэрства замежных справаў Нарвэгіі(no) (Осьлё)
Зьвязаныя кампаніі «Журнал беларускіх дасьледаваньняў» (Лёндан, Ангельшчына)
Бюджэт £21,8 тыс.[1] (2015; $32,3 тыс.)[2]
Колькасьць супрацоўнікаў 11 (2016)[3]
Сайт ostrogorski.org
Колішняя назва Цэнтар пераходных дасьледваньняў (да 21 ліпеня 2014 г.)

Цэнтар Астрагорскага — прыватная некамэрцыйная ўстанова, заснаваная ў сьнежні 2011 году ў Лёндане (Ангельшчына) для дасьледаваньня спосабаў пераадоленьня перашкодаў на шляху да станаўленьня рынкавай гаспадаркі і вяршэнства права(en) ў Беларусі. Аналітыкі цэнтру выступаюць камэнтатарамі беларускіх падзеяў у СМІ і працуюць у Менску, Лёндане, Бэрліне, Вашынгтоне і Варшаве. Цэнтар не афіліяваны з палітычнымі арганізацыямі, найбуйнейшы яго фінансавы донар урад Нарвэгіі.

Праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Belarus Digest. Падае аналіз зьвязаных зь Беларусьсю падзеяў, напісаны беларусамі адмыслова для ангельскамоўных чытачоў.
    • Ostro.by — беларускі пераклад артыкулаў Belarus Digest.
  • «Журнал беларускіх дасьледаваньняў». Выдаецца па-беларуску і па-ангельску. Зьяўляецца адзіным ангельскамоўным рэцэнзаваным пэрыядычным выданьнем беларускіх дасьледаваньняў.
  • Belarus Profile (бел. Нарыс Беларусі). Дырэкторыя ўплывовых асобаў Беларусі.
  • Арбітражны форум СНД (cisarbitration.com). Сумесны праект навукоўцаў і практыкаў з ухілам на вырашэньне спрэчак з удзелам краінаў былога Савецкага Саюзу.
  • Belarus Policy (бел. Палітыка Беларусі). База зьвестак, якая ўтрымлівае больш за 250 дасьледаваньняў у сфэры замежнай палітыкі, кіраваньня, эканомікі, бясьпекі і грамадзтва. У стварэньні ўдзельнічаюць 11 іншых установаў: Беларускі інстытут рэформы і ператварэньня дзяржаўнага кіраваньня (БІРПДК; Менск, Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД; Вільня, вул. Ягайлы, д. 4), Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (БЭДАЦ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11б), блог «Бясьпека Беларусі» (Менск, Беларусь), Лібэральны клюб (Менск, Беларусь), Інстытут прадпрымальніцтва і мэнэджмэнта (ІПМ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11в), Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД; Вільня, Летува), Офіс эўрапейскай ініцыятывы і камунікацыяў (ОЭІК; Менск, вул. Платонава, д.43), УП «Сатыё» (Менск, вул. Бядулі, д. 11), Цэнтар грамадзка-гаспадарчых дасьледаваньняў (ЦГГД; Варшава, алея Яна Паўла ІІ(pl), д. 61), Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі (ЦЭТ; Менск, Беларусь)[4].

Каманда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яраслаў Крывой — заснавальнік і кіраўнік
  • Рыгор Астапеня — дырэктар па разьвіцьці
  • Ігар Губарэвіч — старэйшы аналітык
  • Вадзім Смок — аналітык і каардынатар праектаў
  • Паўла Бароўска — аналітык
  • Вольга Чарныш — аналітык
  • Сяргей Богдан — асацыяваны аналітык
  • Дэвін Эклз — асацыяваны аналітык
  • Арцём Шрайбман — асацыяваны аналітык

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 красавіка 2012 году юрыст Яраслаў Крывой падаў у Лёндане заяўку на стварэньне Цэнтру пераходных дасьледваньняў, які атрымаў улік 1 траўня 2012 году[5]. У ліпені 2014 годзе[6] Цэнтар атрымаў імя Майсея Астрагорскага — беларускага палітолага, палітыка і гісторыка, які зрабіў значны ўнёсак у вывучэньне прававых і палітычных сыстэмаў пераходнага пэрыяду ад аўтакратыі да дэмакратыі. У 2015 годзе ў рэйтынгу беларускіх аналітычных інстытутаў Цэнтар Астрагорскага заняў 7-е месца агулам і 2-е месца па інфармацыйным ахопу[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарочаныя неаўдытаваныя рахункі Цэнтра Астрагорскага за адцінак з 1 чэрвеня 2014 г. да 31 сакавіка 2015 г.(анг.) // «Даталог», 31 сакавіка 2015 г. Праверана 12 чэрвеня 2016 г.
  2. ^ Абменны курс даляра да фунта 31 сакавіка 2015 г. (1,4847)(анг.) // Банк Англіі, 31 сакавіка 2015 г. Праверана 12 чэрвеня 2016 г.
  3. ^ Людзі // Цэнтар Астрагорскага, 2016 г. Праверана 12 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ Справаздача за 2015 год(анг.) // Цэнтар Астрагорскага, 2016 г. Праверана 12 чэрвеня 2016 г.
  5. ^ Гісторыя справазданасьці Цэнтра Астрагорскага(анг.) // Палата кампаніяў Брытаніі(en), 10 траўня 2016 г. Праверана 12 чэрвеня 2016 г.
  6. ^ https://www.youtube.com/watch?v=XDJzR4GaYWI
  7. ^ http://thinktanks.by/publication/2015/10/01/v-belarusi-vpervye-proveden-reyting-issledovatelskih-tsentrov.html

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]