Леанід Дашук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Дашук
Міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 1991 — 4 лютага 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Наступнік: Валянцін Сукала
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 чэрвеня 1936 (87 гадоў)
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дашук.

Леані́д Андрэ́евіч Дашу́к (нар. 22 чэрвеня 1932) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1991—1994). Заслужаны юрыст БССР.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасці «правазнаўства», заслужаны юрыст БССР.

У 1964—1965 — сьледчы пракуратуры Барысаўскага раёну, пасьля сьледчы пракуратуры Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Працаваў судзьдзём Мядзельскага (1965—1968), Слуцкага раёну (1968—1976) Менскай вобласьці.

З красавіка 1976 да 1990 року — сябра Вярхоўнага суда БССР.

21 лютага 1991 року быў прызначаны міністрам юстыцыі БССР[1]. 4 лютага 1994 вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі[2].

З 23 верасьня 1992 быў судзьдзём Эканамічнага суда СНД[3], у 1994—1996 — старшыня суда і Пленума Эканамічнага суда СНД[4].

У 1997 року выйшаў на пэнсію.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ордэн «Знак Пашаны»
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР
  • Ганаровая грамата Эканамічнага суда Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (24 кастрычніка 2000)
  • Ганаровы работнік Эканамічнага суда Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (5 ліпеня 2012)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]