Асманская мова
Асманская لسان عثمانی | |
Ужываецца ў |
Асманскае дзяржавы (![]() |
---|---|
Рэгіён | Малая Азія, Румелія |
Колькасьць карыстальнікаў | к. 900 чал. |
Клясыфікацыя | Турэцкая |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Асманскае дзяржавы |
Код мовы |
Асманская мова (саманазва: لسان عثمانی Лісан і Османі), званая таксама стараанаталійска-цюрская, стараасманская ці асманска-турэцкая, — дзяржаўная мова Асманскае дзяржавы, належыць да агускае падгрупы цюрскіх моў. Нягледзячы на тое, што асманская мова была цюркскай у сваім грунце, але мела даволі многа запазычаньняў з арабскае й пэрсідзкае моваў. Даходзіла ў некаторых навуковых творах да 80—90 адсоткаў арабскіх і пэрсідзкіх словаў, прытым арабшчына ў большасьці сваёй прыйшла (як і ў іншыя цюрскія мовы) празь пэрсыдзкае пасярэдніцтва. Апроч гэтага, выкарыстоўваліся асобныя арабскія і пэрсыдзкія граматычныя словазлучэньні (прыкладам, ізафэт). Таму да сярэдзіны XIX стагодзьдзя асманская мова вельмі моцна адрозьнівалася ад гутарковых турэцкіх гаворак (хоць, зь іншага боку, і ўплывала на іх). Выкарыстоўвалася арабская азбука зь некаторымі прыстасаваньнямі (агульнымі зь пэрсыдзкаю пісьмовасьцю, з выняткам знаку каф з трыма кропкамі зьверху — для заднеязыкага [н], які не захаваўся ў сучасным турэцкай пісьмовасьці, але прысутнічае ў шэрагу сучасных цюрскіх моў, прыкладам, у татарскай, казахскай).