Паўднёваалтайская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паўднёваалтайская мова
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Алтай (Расея)
Колькасьць карыстальнікаў 253 673 чал.
(перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1]
Клясыфікацыя

Алтайскія мовы

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Расеі Рэспубліцы Алтай
Код мовы
ISO 639-2(B) alt
ISO 639-2(T) alt

Паўднёваалта́йская мовацюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ алтайцы. Таксама часта можа лічыцца як дыялект (або група дыялектаў) адзінай алтайскай мовы[2][3].

Клясыфікацыя і дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алтайская мова (мовы) традыцыйна лічыцца (прынамсі, лічылася) адзінай мовай. Між тым, паводле некаторых клясыфікацыяў, гэтая мова можа падзяляцца на дзьве — паўночна- ды паўднёваалтайскую. Праблему клясыфікацыі ўскладняе тая акалічнасьць, што некаторыя гаворкі гэтых дыялектаў (моваў) — кумандзінская, целяуцкая, тубаларская й чалканская — таксама могуць лічыцца асобнымі мовамі.

У складзе паўднёваалтайскае мовы (дыялекту) вылучаюцца чатыры гаворкі: алтай-кіжы, целяу́цкая, целянгіцкая, тубаларская. Сучасны літаратурны стандарт мовы засноўваецца на гаворцы алтай-кіжы, на целяуцкай гаворцы быў заснаваны літатурны стандарт, які дзейнічаў у пэрыяд зь сярэдзіны ХІХ ст. да 1923 року. Тубаларская гаворка па сваім характары зьяўляецца пераходнаю да паўночнаалтайскае мовы. Дакладная колькасьць асоб, што размаўляюць на апошніх трох гаворках, невядомая: паводле прыблізных адзнакаў на іх размаўляе каля трох тысячаў чалавек, астатнія размаўляюць на ўласна алтайскай.

Колькасьць носьбітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 року, 55 720 чалавек указалі сваё валоданьне алтайскай мовай, пры гэтым большасьць зь іх размаўляе на паўднёваалтайскай мове (прыкладна 10 000 чалавек размаўляе на гаворках паўночнаалтайскай). Большая частка носьбітаў паўднёваалтайскае мовы размаўляе на гаворцы алтай-кіжы.

Гісторыя і пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Серад пісьмовых помнікаў мовы адзначаюцца пераклады біблейскіх тэкстаў, жыцьцяў сьвятых, зборнікаў малітваў ды службаў, што былі зьдзейсьненыя ў пэрыяд ХІХ ст. падчас хрысьціянізацыі алтайцаў. У 1869 року ў Казані была апублікаваная граматыка мовы, у 1884 годзе выйшаў слоўнік.

Пісьмовасьць паўднёваалтайскае мовы пачала разьвівацца 1840-х гадоў на аснове расейскага кірылічнага альфабэту. З 1928 па 1939 гады ў мове выкарыстоўваўся лацінскі альфабэт, потым у мове зноўку пачала ўжывацца кірыліца.

Сучасная пісьмовасьць паўднёваалтайскае мовы засноўваецца на кірылічнай графіцы з даданьнем літараў Ҥҥ, Јј, Ӧӧ, Ӱӱ.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Баскаков Н. А. Алтайский язык. М., 1958.
  • Коргунбаева Н. И. Алтайско-русский — русско-алтайский словарь. Горно-Алтайск, 1991
  • Грамматика алтайского языка, составленная членами Алтайской духовной миссии. — Казань, 1869.
  • Дыренкова Н. П. Грамматика ойротского языка. — М.-Л., 1940.
  • Тощакова Т. М. Грамматика ойротского языка. — Новосибирск, 1939.
  • Исследования по алтайскому языку: Сборник научных трудов/ Под ред. А. Э. Чумакова. — Горно-Алтайск: РИО ГАГУ, 2003. — 160 с.
  • Ерленбаева Н. В. Бытовая лексика алтайского языка. — Горно-Алтайск: РИО ГАГУ, 2008. — 184 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
  2. ^ «Лингвистический энциклопедический словарь», Москва, 1990
  3. ^ Baskakov, N. A. 8: 9–15 // "La Classification des Dialectes de la Langue Turque d'Altaï". — Acta Orientalia Academiae Scientiarum Hungaricae, 1958. — ISBN ISSN 0001-6446