Перайсьці да зьместу

Алтайская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алтайская мова
Алтай тили
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Алтай, Алтайскі край (Расея)
Колькасьць карыстальнікаў ад 65 534[1] да прыкладна 110 000 чал.[2]
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэспубліцы Алтай
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-2(Б) alt
ISO 639-2(Т) alt

Алта́йская мова (таксама як горна-алта́йскія мовы; саманазва: алтай тили) — цюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ алтайцы. Традыцыйна лічыцца адзінай мовай, аднак нярэдка можа лічыцца групай роднасных асобных моваў. Распаўсюджаная галоўным чынам у паўднёвай частцы Сыбіры, у прыватнасьці ў Рэспубліцы Алтай і Алтайскім краі.

Іншая назва, горна-алтайскія мовы, не зьяўляецца фармальнай або агульнапрызнанай у навуковай літаратуры, а ўласна мовы/дыялекты, што ўваходзяць у склад гэтае моўнае групы/мовы традыцыйна разглядаліся ў якасьці дыялектаў і/або групы дыялектаў адзінай алтайскай мовы[3].

З прычыны свайго ізаляванага геаграфічнага разьмешчаньня і кантактаваньня зь іншымі мовамі, пытаньне клясыфікацыі алтайскае мовы застаецца спрэчным. Праз сваю геаграфічную блізкасьць да шорскай і хакаскай моваў, некаторыя навукоўцы ўлучаюць алтайскую мову ў склад паўночнай галіны цюрскіх моваў[4], аднак з нагоды наяўнасьці пэўных падабенстваў з кыргыскай мовай мова таксама можа ўлучацца дасьледнікамі ў склад кыпчацкіх моваў. Між тым, дасьледнік Талат Тэкін высоўвае прапанову клясыфікацыі, згодна зь якой паўднёва- й паўночнаалтайскія дыялекты разам зь ніжнечулымскім і кондамскім дыялектамі шорскай мовы ўтвараюць уласную падгрупу ў складзе цюрскіх моваў[5].

На думку лінгвіста Н. Баскакава, дыялекты алтайскай мовы належаць да розных падгрупаў цюрскіх моваў (напрыклад, паўднёваалтайскія дыялекты Баскакаў адносіў у кыргыска-кыпчацкія мовы)[6][7]. Лінгвіст О. Мудрак у сваёй клясыфікацыі ўжывае для пазначэньня тэрміны «алтайская мова» ды «алтайская мова й дыялекты»[8]. Расейскае выданьне «СИГТЯ. Пратюркский язык-основа. Картина мира пратюркского этноса по данным языка» і А. Дыбо ў сваёй кнізе «Лингвистические контакты ранних тюрков. Лексический фонд» карыстаюцца тэрмінам «цэнтральна-ўсходнія мовы»[9][10].

Нягледзячы на тое, што алтайскую мову прынята лічыць адзінай мовай, паўднёвыя й паўночныя дыялекты мовы не зьяўляюцца ўзаемазразумелымі для іх носьбітаў.

Пісьмовая алтайская заснаваная на паўднёвым дыялекце і таму не зьяўляецца дастаткова зразумелай для паўночных алтайцаў[11].

Алтайская мова падзяляецца на наступныя дыялекты[12]:

  • Паўднёваалтайскі дыялект
    • Уласнаалтайскі паддыялект
      • Маймінская гаворка
    • Целянгіцкі паддыялект
      • Талоская гаворка
      • Чуйская гаворка
    • Целяу́цкі паддыялект
  • Паўночнаалтайскі дыялект
    • Тубінскі паддыялект
    • Кумандзінскі паддыялект
      • Турачацкая гаворка
      • Салтонская гаворка
      • Старабардзінская гаворка
    • Чалканскі паддыялект (таксама званая як куў, лебядзінская)

Блізкія да паўночных гаворак кандомскі дыялект шорскае мовы і ніжнечулымская мова, у якіх протацюрскае інтэрвакальнае *d перайшло ў -j-, выразна адрозьніваюцца ад мраскага дыялекту шорскае мовы і сярэдняга дыялекту чулымскай, у якіх гэты інтэрвакальны гук перайшоў у -z-, і якія па шэрагу характарыстыкаў зьяўляюцца бліжэйшымі да хакаскае мовы.

Лінгвістычныя рысы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ніжэйпрыведзеныя рысы зьяўляюцца вынікам разьвіцьця агульных цюрскіх ізаглёсаў у паўночнаалтайскіх гаворках[13][14][15]:

  • Рэалізацыя протацюрскага */ag/ у трох варыяцыях: /u/, /aw/, /aʁ/.
  • Рэалізацыя протацюрскага */eb/ як /yj/ або /yg/ у залежнасьці да гаворкі.
  • Захаваньне /VdV/ зь невялікімі лексычнымі выняткамі (верагодна запазычаньнямі), адлюстраваньне протацюрскага */d/ як /j/.

Фанэтыка ў алтайскай мове крыху адрозьніваецца па дыялектах.

  • Зычныя
Білябіяльныя
(вусна-вуснавыя)
Зубныя Альвэалярныя Палятальныя Вэлярныя
(заднеязычныя)
Выбухныя p b t d c ɟ k ɡ
Насавыя m n ŋ
Фрыкатыўныя s z ʃ ʒ x ɣ
Аднаўдарныя ɾ
Апраксыманты j
Лятэральныя
апраксыманты
l

Рэалізацыя звонкага палятальнага выбухнога /ɟ/ заўважна адрозьніваецца па розных дыялектах (напрыклад, слова јок (па-беларуску: «не») можа выражацца як [coq] (дыялект куў), альбо як [joq] (кумандзінскі))[16][17].

  • Галосныя

У алтайскай мове прысутнічае восем галосных гукаў, якія могуць адрозьнівацца паводле даўжыні (доўгія й кароткія).

Кароткія Доўгія
Закрытыя Адкрытыя Закрытыя Адкрытыя
Пярэдняга
шэрагу
Неакругленыя i e
Акругленыя y ø øː
Задняга
шэрагу
Неакругленыя ɯ a ɯː
Акругленыя u o

Марфалёгія ды сынтаксіс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У алтайскай мове існуе шэсьць асабовых займеньнікаў. У якасьці прыкладу ніжэй прыведзеныя асабовыя займеньнікі з паўднёвага літаратурнага стандарту.

Адзіночныя Множныя
Па-алтайскуПа-беларускуПа-алтайскуПа-беларуску
менябисмы
сенты (адзіночны лік)слервы (множны лік, паважлівы зваротак)
олён, яна, яноолоряны

На прыкладзе кумандзінскага дыялекту[18] бачнае існаваньне адрозьненьняў у займеньніках паміж дыялектамі.

Адзіночныя Множныя
Па-алтайскуПа-беларускуПа-алтайскуПа-беларуску
меняписмы
сенты (адзіночны лік)снервы (множны лік, паважлівы зваротак)
олён, яна, яноанаряны

У часе 1928-1938 гадоў у алтайскай пісьмовасьці меў выкарыстаньне лацінскі альфабэт, пазьней пісьмовасьць была пераведзеная на кірылічную аснову з даданьнем літараў Јј, Ҥҥ, Ӧӧ, Ӱӱ. Пачынаючы зь 2006 року сваю пісьмовасьць мае таксама кумандзінская гаворка[19].

  • Баскаков Н. А. Алтайский язык. М., 1958.
  • Коргунбаева Н. И. Алтайско-русский — русско-алтайский словарь. Горно-Алтайск, 1991

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2002 року.
  2. Агулам пры складаньні зьвестак Ethnologue для паўночнаалтайскае ды паўднёваалтайскае моваў.
  3. Напрыклад, інфармацыя паводле «Лингвистический энциклопедический словарь», Масква, 1990
  4. Gordon, Raymond G., Jr. (2005) Ethnologue report for Northern Turkic. SIL International. Праверана 14 верасьня 2007 г.
  5. Tekin, Tâlat 5 // A New Classification of the Chuvash-Turkic Languages. — Erdem, студзень, 1989. — С. 129-139. — (13). — ISBN ISSN 1010-867X
  6. Н. А. Баскаков Введение в изучение тюркских языков. — Москва: 1969.
  7. Н. А. Баскаков Очерк истории функционального развития тюркских языков. — Ашхабад: 1988.
  8. О. А. Мудрак Об усточнении классификации тюркских языков с помощью морфологической лингвостатистики // Сравнительно-историческая грамматика тюркских языков. Региональные реконструции. — Москва: 2002.
  9. Сравнительно-историческая грамматика тюркских языков. Пратюркский язык-основа. Картина мира пратюркского этноса по данным языка, 2006
  10. А. В. Дыбо Лингвистические контакты ранних тюрков. — Лексический фонд. — 2007.
  11. Raymond G. Gordon, Jr, ed. 2005. Ethnologue: Languages of the World. 15th edition. Dallas: Summer Institute of Linguistics.
  12. Baskakov, N. A. 8 // La Classification des Dialectes de la Langue Turque d'Altaï. — Acta Orientalia Academiae Scientiarum Hungaricae, 1958. — С. 9-15. — ISBN 0001-6446
  13. Баскаков, Николай Александрович Диалект Черневых Татар (Туба-Кижи): грамматический очерк и словарь. — Москва: Наука, 1966.
  14. Баскаков, Николай Александрович Диалект Кумандинцев (Куманды-Кижи): грамматический очерк, тексты, переводы и словарь. — Москва: Наука, 1972.
  15. Баскаков, Николай Александрович Диалект Лебединских Татар-Чалканцев (Куу-Кижи). — Москва: Наука, 1985.
  16. Baskakov, N.A. Диалект Лебединских Татар-Чалканцев (Куу-Кижи). — Moscow: Издательство «Наука», 1985. — (Северные Диалекты Алтайского (Ойротского) Языка). — ISBN 0-8285-3393-8
  17. Baskakov, N.A. Диалект Кумандынцев (Куманды-Кижи). — Moscow: Издательство «Наука», 1972. — (Северные Диалекты Алтайского (Ойротского) Языка). — ISBN 0-8285-3393-8
  18. Сатлаев, Ф.А. Учитесь говорить по-кумандински, русско-кумандинский разговорник. — Горно-Алтайская типография.
  19. В Алтайском крае издана азбука кумандинского языка. 2006