Аміяк
Аміяк — NH3, нітрыд вадароду, пры нармальных умовах — бескаляровы газ з рэзкім характэрным пахам (пах нашатырнага сьпірту), амаль удвая лягчэйшы за паветра, вельмі атрутны. Распушчальнасьць NH3 у вадзе надзвычай вялікая — каля 1200 аб’ёмаў (пры 0 ° C) або 700 аб’ёмаў (пры 20 ° C) у аб’ёме вады. У халадзільнай тэхніцы носіць назву R717, дзе R — Refrigerant (холадагент), 7 — тып холадагенту (неарганічнае злучэньне), 17 — малекулярная маса.
Малекула аміяку мае форму трыганальнай піраміды з атамам азоту ў вяршыні.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- БЭ ў 18 тамах, Т.1, Мн., 1996, С.319
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аміяк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |