Перайсьці да зьместу

Дакумэнтальнае кіно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарлі Чаплін захапляецца 35-мілімэтровай кінакамерай на прыстані Танджунь Прыок неўзабаве пасьля таго, як Чаплін прыбыў у докі Батавіі. Чарлі Чаплін меў сваю ўласную 16-мм кінакамэру.

Дакумэнтальнае кіно (або неігравое кіно) — від кінэматографа. Дакумэнтальным называецца стужка, ў аснову якой ляглі здымкі сапраўдных падзей і асоб. Слова «дакумэнтальны» (па-ангельску: documentary) у дачыненьні да такога жанру/віду кіно быў упершыню прапанаваны Джонам Грырсанам (пад псэўданімам «Кінаглядач») у рэцэнзіі на стужку «Мана паўднёвых мораў», апублікаванай 8 лютага 1926 года. Да гэтага францускія журналісты і крытыкі называлі такую стужку, зробленыя на матэрыялах здымак падарожжаў. Грырсан жа вызначыў дакумэнтальнае кіно як «творчую распрацоўку рэчаіснасьці»[1].

Першыя дакумэнтальныя здымкі былі зроблены яшчэ пры зараджэньні кінэматографа. Тэмай для дакумэнтальных стужак найчасьцей становяцца цікавыя падзеі, культурныя зьявы, навуковыя факты і гіпотэзы, а таксама знакамітыя асобы і супольнасьці. Майстры гэтага віду кінатворчасьці нярэдка ўзьнімаліся да сур’ёзных філясофскіх абагульненьняў у сваіх творах. Рэканструкцыі сапраўдных падзей у ігравым кінэматографе (напрыклад, гістарычны фільм, біяграфічны фільм, і т. п.) не адносяцца да дакумэнтальнага кіно.

Прыкладам дакумэнтальнага кіно можна назваць «Ворша 1991».

  1. ^ Бэдли Х. Техника документального кинофильма / Пер. с англ. Ю. Л. Шер. — М.: Искусство, 1972. — 240 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакумэнтальнае кіносховішча мультымэдыйных матэрыялаў