Павал Пашэвіч
| Павал Пашэвіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 чэрвеня 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 184 см[2] | |
| Вага | 67 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомель | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2025 | БАТЭ | 34 (0) |
| 2020 | → Гарадзея | 2 (0) |
| 2021 | → Гомель | 3 (0) |
| 2021 | → Арсэнал Койданаў | 18 (0) |
| 2022—2023 | → СКА-1938 | 54 (2) |
| 2026— | Гомель | |
| Зборныя | ||
| 2019 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
| 2022 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Павал Пашэвіч (нар. 4 чэрвеня 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2. З 2018 году пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі»[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных ці гуляў за дубль.
У пачатку 2021 году, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сэзону ў складзе БАТЭ. У сакавіку быў арандаваны «Гомлем»[5], аднак на полі зьяўляўся зрэдку. У ліпені 2021 году быў пераведзены ў койданаўскі «Арсэнал»[6], дзе трывала зьяўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[7]. У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энэргетык-БДУ»[8]. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году арэнда ў «Энэргетыку-БДУ» была падоўжаная на сэзон 2023 году[9].
У сьнежні 2023 году па вяртаньні з арэнды склаў новы двухгадовы кантракт з БАТЭ[10], стаўшы гульцом асноўнага складу. Дэбютным праведзеным голам за клюб вызначыўся 13 ліпеня 2025 году ў матчы Кубка Беларусі. У красавіку 2025 году быў вымушаны выпасьці з складу праз надыходную мэдычную апэрацыю[11]. Адужыў толькі ў канцы траўня, але з таго часу пераважна заставаўся на лаве запасных асноўнай каманды. Тым ня менш, у кастрычніку 2025 году паведамлялася пра цікавасьць да гульца з боку менскага «Дынама»[12], аднак па заканчэньні сэзону Пашэвіч адбыў у «Гомель»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 1 чэрвеня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру (2:0) і быў заменены ў другім тайме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://energetikbgu.by/player/павел-пашевич/
- ↑ https://fcbate.by/team/base/120
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_pashevich/
- ↑ "Городея" арендовала защитника БАТЭ
- ↑ "Гомель" арендовал у БАТЭ 19-летнего полузащитника
- ↑ "Арсенал" подписал Павла Пашевича
- ↑ Молош возглавил жодинское “Торпедо” Архівавана 11 сьнежня 2021.
- ↑ Пашевич на правах аренды перешел из БАТЭ в "Энергетик-БГУ"
- ↑ Станислав Клещук и Павел Пашевич остаются в команде (рас.). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (2023-01-13). Праверана 2023-01-13 г.(недаступная спасылка)
- ↑ Пашевич подписал новый контракт с БАТЭ (рас.)
- ↑ Мигаль назвал причины отсутствия четырех игроков БАТЭ в матче с «Арсеналом». bel.football (03.05.2025).
- ↑ Минское «Динамо» проявляет интерес к футболисту БАТЭ. bel.football (05.10.2025).
- ↑ Виктор Сотников и Павел Пашевич стали игроками «Гомеля» (рас.). Афіцыйны сайт ФК «Гомель» (2026-01-21). Праверана 2026-01-24 г.