Раман Пілецкі
| Раман Пілецкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 чэрвеня 2003[1] (23 гады) | |
| Рост | 170 см[2] | |
| Вага | 60 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дняпро Магілёў | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2025 | БАТЭ | 36 (3) |
| 2022 | → Слуцак | 4 (0) |
| 2023 | → Нафтан | 28 (0) |
| 2024 | → БАТЭ-2[d] | 10 (1) |
| 2026— | Дняпро Магілёў | |
Рама́н Піле́цкі (нар. 31 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у структуры менскага МТЗ-РІПА. Яшчэ юнаком трапіў у барысаўскі БАТЭ, з 2019 году пачаў прыцягвацца да матчаў клюбнага дублю, дзе замацаваўся на наступны год. У 2021 годзе пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды БАТЭ. 16 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць мазырскай «Славіі», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сакавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[4]. У другой палове 2022 году выступаў за дубль БАТЭ. У лютым 2023 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», які арандаваў паўабаронцу на сэзон 2023 году[5]. У студзені 2024 году, па вяртаньні з арэнды, пачаў рыхтавацца да новага сэзону з БАТЭ[6]. У новым сэзоне быў гульцом ратацыі, але ў канцы сэзону больш часта выходзіў на поле. Увосень 2024 году быў накіраваны на службу ў войска[7]. Па вяртаньні працягнуў бараніць колеры барысаўскага клюбу. 31 траўня 2025 году адзначыўся галявым дублем у браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» у лякальным дэрбі, але барысаўцы зазналі паразу зь лікам 2:3. У студзені 2026 году прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра», які толькі вярнуўся ў элітны дывізіён[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БАТЭ:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://fcbate.by/team/duplicate/56
- 1 2 https://fcbate.by/team/base/134
- ↑ Роман Пилецкий подписал арендное соглашение с СФК "Слуцк".
- ↑ Пилецкий покинул "Слуцк"
- ↑ Футбол. Российский полузащитник на просмотре в "Нафтане", а Роман Пилецкий проведет сезон-2023 в новополоцкой команде на правах аренды (рас.) Праверана 2023-03-06 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2023 г.
- ↑ 10 игроков, вернувшихся из аренд, начнут предсезонку с БАТЭ (рас.)
- ↑ Три игрока БАТЭ отправились в армию (рас.). Football.by (2024-11-12). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Роман Пилецкий стал игроком "Днепра" (рас.). Football.by (2026-01-20). Праверана 2026-01-24 г.