Мікалай Мірскі
| Мікалай Мірскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 2005[1] (20 гадоў) | |
| Рост | 180 см[1] | |
| Вага | 78 кг[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | БАТЭ | |
| Нумар | 80 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2024— | БАТЭ | 26 (0) |
| 2024— | → БАТЭ-2[d] | 34 (7) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мікала́й Мі́рскі (нар. 19 сьнежня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы сталічнага «Трактара», дзе першым трэнэрам гульца быў Арцём Кендыш. Пазьней прыяднаўся да барысаўскага БАТЭ, дзе з 2023 году пачаў спаборнічаць у складзе дублюючага складу каманды. У тым жа годзе ўключаўся ў заяўку першай каманды, але на поле не выходзіў. Перад пачаткам сэзону 2024 году рыхтаваўся з асноўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў прафэсійным футболе 10 сакавіка 2024 году, зьявіўшыся ў матчы Кубка Беларусі супраць сталічнага «Дынама», калі выйшаў на замену на 104-й хвіліне сустрэчы[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 16 сакавіка ў матчы супраць «Менску», таксама зьявіўшыся на замену напрыканцы сустрэчы. Хутка пасьля гэтага гулец склаў прафэсійны кантракт з клюбам, які прадугледжваў супрацу цягам трох гадоў[3]. У наступным месяцы таксама дэбютаваў у складзе БАТЭ-2, зьявіўшыся 7 красавіка ў матчы супраць «Баранавічаў». Увосень таго ж году быў накіраваны на службу ў войска[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мірскі прыцягваўся да выступаў у зборных Беларусі розных узростаў. У чэрвені 2023 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 18 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 https://fcbate.by/team/base/138
- ↑ Минское «Динамо» стало последним полуфиналистом Кубка Беларуси, по пенальти обыграв БАТЭ (рас.) Football.by.
- ↑ Шесть игроков продлили контракты с БАТЭ (рас.) Football.by.
- ↑ Три игрока БАТЭ отправились в армию (рас.). Football.by (2024-11-12). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
БАТЭ — цяперашні склад |
|---|
|
3 Рахманаў · 5 Восіпаў · 6 Мусаханян · 7 Сьвірэпа · 11 Пруднікаў · 14 Целеш · 15 Пашэвіч · 16 Сокал · 21 Кісялёў · 22 Яцкевіч · 23 Рашчэня · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 29 Шарль · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 47 Сахончык · 66 Агееў · 68 Жульпа · 77 Каргбо · 80 Мірскі · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Канцавы |