Уладзіслаў Русенчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Русенчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 ліпеня 2001(2001-07-03)[1] (22 гады)
Рост 191 см[2]
Вага 88 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 24
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 БАТЭ 10 (0)
2023 Арсэнал Койданаў 19 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 траўня 2024.

Уладзіслаў Русенчык (нар. 3 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец акадэміі сталічнага клюбу «Дынама». Першым трэнэрам футбаліста быў Яўген Булыка. У далейшым гулец прыяднаўся да акадэміі барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў абараняць колеры дублюючай каманды клюбу. У сакавіку 2023 году на правах арэнды далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 23 красавіка ў матчы супраць «Паперпраму», калі зьявіўся на пляцоўцы на 84-й хвіліне матчу. 22 кастрычніка адразу адзначыўся дублем у браму гомельскага «Лякаматыву», чым ня толькі выратаваў матч для каманды, але і дапамог здабыць перамогу. Паводле вынікаў сэзону поруч з клюбам атрымаў падвышэньне да Найвышэйшай лігі. У студзені 2024 году вярнуўся ў БАТЭ, дзе рыхтаваўся да сэзону ды згуляў у двух матчах Кубка Беларусі стадыі 1/4 фіналу супраць менскага «Дынама». У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 16 сакавіка ў матчы супраць «Менску», зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2018 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 21 студзеня 2018 году ў матчы супраць зборнай Летувы. У жніўні 2018 году браў удзел у таварыскім матчы за зборную Беларусь (да 18 гадоў) супраць зборнай Фінляндыі. У сакавіку 2019 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусь (да 19 гадоў). Дэбютаваў за зборную 25 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Летувы. У кастрычніку 2019 году паўабаронца ў складзе зборнай накіраваўся на кваліфікацыйныя матчы юніёрскага чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Vladislav Rusenchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcbate.by/team/base/135

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]