Ягор Восіпаў
| Ягор Восіпаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 студзеня 2003[1] (23 гады) | |
| Рост | 191 см[2] | |
| Вага | 84 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | БАТЭ | |
| Нумар | 5 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023— | БАТЭ | 19 (0) |
| 2023 | → МЛ Віцебск | 17 (1) |
| 2024— | → БАТЭ-2[d] | 14 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ягор Восіпаў (нар. 4 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскай СДЮШАР-5, дзе ягоным першым трэнэрам быў Ігар Круглоў. Пазьней гулец прыяднаўся да структуры барыскаўскага БАТЭ. У 2019 годзе пачаў абараняць клюбныя колеры ў дублюючым складзе каманды. Дэбютаваў за галоўную каманду 28 чэрвеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Мёраў», зьявіўшыся на замену ў другой палове гульні. У жніўні таго ж году выправіўся ў арэнду ў віцебскі «Макслайн»[3]. Ужо 4 жніўня запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе ў матчы супраць «Баранавічаў», адзначыўшыся дэбютным голам. Гулец трывала замацаваўся ў складзе каманды, згуляўшы ўва ўсіх астатніх матчах клюбу. Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Барысаў[4].
10 сакавіка 2024 году гулец зноў згуляў за БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць менскага «Дынама». 16 сакавіка дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Менску». У тым жа месяцы склаў новую працоўную дамову з клюбам[5]. 20 красавіка згуляў матч ў складзе БАТЭ-2 у розыгрышы Першай лігі. Увосень таго ж году быў накіраваны на службу ў войска[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У жніўні 2019 году атрымаў выклік у склад зборнай Беларусі (да 17 гадоў), дэбютаваўшы ў канцы месяца ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У студзені 2020 году разам з зборнай браў удзел у Кубку Разьвіцьця, дзе ў фінале турніру беларусы перамаглі ў сэрыі пэнальці аднагодкаў з Таджыкістану[7]. Дэбютны матч у складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) згуляў 2 чэрвеня 2021 году супраць зборнай Азэрбайджану.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Egor Osipov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcbate.by/team/base/131
- ↑ БАТЭ отдал защитника из дублирующего состава в аренду середняку первой лиги (рас.) Football.by.
- ↑ 10 игроков, вернувшихся из аренд, начнут предсезонку с БАТЭ (рас.) Football.by.
- ↑ Шесть игроков продлили контракты с БАТЭ (рас.) Football.by.
- ↑ Три игрока БАТЭ отправились в армию (рас.). Football.by (2024-11-12). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Белорусские юноши по пенальти выиграли "Кубок развития", сравняв счет в компенсированное время (ВИДЕО) (рас.) Football.by.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
БАТЭ — цяперашні склад |
|---|
|
3 Рахманаў · 5 Восіпаў · 6 Мусаханян · 7 Сьвірэпа · 11 Пруднікаў · 14 Целеш · 15 Пашэвіч · 16 Сокал · 21 Кісялёў · 22 Яцкевіч · 23 Рашчэня · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 29 Шарль · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 47 Сахончык · 66 Агееў · 68 Жульпа · 77 Каргбо · 80 Мірскі · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Канцавы |