Арсень Скапец
| Арсень Скапец | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 чэрвеня 2005[1] (20 гадоў) | |
| Рост | 196 см[1] | |
| Вага | 87 кг[1] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | БАТЭ | |
| Нумар | 35 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2024— | БАТЭ | 34 (0) |
| 2024— | → БАТЭ-2[d] | 13 (0) |
| Зборныя | ||
| 2024— | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арсе́нь Скапе́ц (нар. 10 чэрвеня 2005 году) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі бырасаўскага БАТЭ. Першым трэнэрам гульца быў Аляксандар Міхайлаў. У 2022 годзе футбаліст пачаў выступаць у дублюючым складзе каманды, тады ж упершыню трапіў у заяўку на матч асноўнай дружыны. Перад пачаткам сэзону 2024 году пачаў рыхтавацца поруч зь першай камандай клюбу на сталай аснове. У красавіку быў пераведзены да другой каманды БАТЭ-2, у складзе якой дэбютаваў 7 красавіка ў Першай лізе ў матчы супраць «Баранавічаў». Ужо менш чым праз тыдзень быў вернуты да галоўнай каманды, браму якой абараняў 13 красавіка ў матчы Найвышэйшай лігі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Хутка замацаваўся ў якасьці галоўнага брамніка каманды, згуляўшы цягам сэзону 20 матчаў.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У жніўні 2021 году быў выкліканы да складу зборнай Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой запачаткаваў выступы ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. Таксама прыцягваўся да кваліфікацыйных матчаў чэмпіянату Эўропы, аднак заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2024 году выклікаўся да зборнай Беларусі (да 21 году) на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы[2]. Дэбютаваў у складзе моладзевай каманды 22 сакавіка 2024 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 https://fcbate.by/team/base/129
- ↑ Арсений Скопец и Александр Шведчиков вызваны в молодежную сборную Беларуси (рас.) Афіцыйны сайт ФК БАТЭ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
БАТЭ — цяперашні склад |
|---|
|
3 Рахманаў · 5 Восіпаў · 6 Мусаханян · 7 Сьвірэпа · 11 Пруднікаў · 14 Целеш · 15 Пашэвіч · 16 Сокал · 21 Кісялёў · 22 Яцкевіч · 23 Рашчэня · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 29 Шарль · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 47 Сахончык · 66 Агееў · 68 Жульпа · 77 Каргбо · 80 Мірскі · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Канцавы |