Кірыл Чарнавок
| Кірыл Чарнавок | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 студзеня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 177 см[2] | |
| Вага | 73 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Славія Мазыр (у арэндзе з клюбу «БАТЭ») | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021 | Рух Берасьце | 14 (0) |
| 2022—2023 | Менск | 38 (4) |
| 2023— | БАТЭ | 47 (4) |
| 2025— | → Славія Мазыр | |
| Зборныя | ||
| 2022—2023 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кіры́л І́гаравіч Чарнаво́к (нар. 2 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскага «Славіі» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў займацца футболам у роднай Дрысе, дзе трэнэрам быў ягоны бацька, Ігар Чарнавок. Пазьней далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У пачатку 2021 году акадэмія «Дынама» перайшла да берасьцейскага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сэзону 2021 году рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 году, зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме матчу супраць клюбу «Менск» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у «Менск»[3], дзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У жніўні 2023 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 году[4], але ўжо ў сярэдзіне сэзону на правах арэнды ўзмоцніў шыхты мазырскай «Славіі»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2019 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д https://fcminsk.by/player/kirill-chernook-2/
- ^ а б в г http://www.fcbate.by/team/base/116
- ^ Кирилл Черноок сменил "Рух" на "Минск" (рас.) Football.by.
- ^ Кирилл Черноок сменил "Минск" на БАТЭ (рас.) Праверана 2023-08-06 г.
- ^ "Славия" арендовала у БАТЭ Кирилла Черноока (рас.). Football.by (2025-07-24). Праверана 2025-08-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball