Эшлі Коўл
Эшлі Коўл | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сьнежня 1980[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 210 см | |
Вага | 103 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2006 2000 2006—2014 2014—2016 2016—2019 2019 |
Арсэнал → Крыстал Пэлас (арэнда) Чэлсі Рома Лос-Анджэлес Гэлаксі Дэрбі Каўнці |
156 (8) 0 (0) 228 (7) 11 (0) 89 (3) 12 (0) |
Зборныя | ||
2001— | Ангельшчына | 107 (0) |
Э́шлі Коўл (па-ангельску: Ashley Cole; нарадзіўся 20 сьнежня 1980 году, Стэпні, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, разам зь якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах сьвету і Эўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за ангельскі «Чэлсі».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь юнацкага ўзросту гуляў у «Арсэнале». Пачынаў у якасьці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 году супраць «Мідлзбра». Заключыў прафэсійны кантракт 25 лютага 2000 году. Для атрыманьня гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клюбу захаваць месца ў лізе. Пасьля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсэналу» Сыльвінью ўвосень 2000 году быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесьніў бразыльца з асноўнага складу.
У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клюб без апавяшчэньня кіраўніцтва «Арсэналу». Камісія Прэм’ер-Лігі прызнала яго віну й 2 чэрвеня 2005 году аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной зь лёнданскіх гасьцініц з Жузэ Маўрыньню. Пададзеная ў жніўні апэляцыя была адхіленая, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваныя клюб «Чэлсі» і сам Жузэ Маўрыньню на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.
Нягледзячы на жаданьне пакінуць «Арсэнал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 году з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галяса з даплатай у £5 млн.
7 ліпеня 2014 году Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[4][5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Арсэнал»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (3): 2002, 2003, 2005
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (2): 2002, 2004
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (4): 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Ashley Cole // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Ashley Cole // FBref.com (мн.)
- ^ а б в ASHLEY COLE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Ashley Cole: Roma sign former Chelsea defender on two-year deal. BBC Sport
- ^ Ashley Cole signs two-year contract to join Roma. The Guardian
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эшлі Коўл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце лігі (анг.)
- Статыстыка на Soccerbase (анг.)
- Нарадзіліся 20 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Ангельцы афрыканскага паходжаньня
- Ангельскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Крыстал Пэлас» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Лос-Анджэлес Гэлаксі»
- Футбалісты клюбу «Дэрбі Каўнці»