Кубак футбольнай лігі Ангельшчыны
Кубак футбольнай лігі (па-ангельску: Football League Cup), больш вядомы як Кубак лігі (па-ангельску: League Cup) — спаборніцтва, якое праводзіцца сярод ангельскіх клюбных камандаў.
Рэглямэнт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як і Кубак Ангельшчыны, гэты турнір праводзіцца па прынцыпе выбываньня ўдзельнікаў пасьля першай паразы. Але ў адрозьненьне ад Кубка Ангельшчыны, дзе ў розыгрышы 2007/2008 гадоў удзельнічала 731 каманда, лік удзельнікаў Кубка Лігі абмежаваны 92 клюбамі — 20 прадстаўляюць Прэм’ер-Лігу, а яшчэ 72 — тры дывізіёны футбольнай лігі. Яшчэ адным адрозьненьнем паміж гэтымі турнірамі зьяўляецца тое, што ў паўфіналах Кубка Ангельшчыны каманды гуляюць паміж сабой два матчы, а не адзін.
Пераможца Кубка лігі атрымлівае права ўдзельнічаць у розыгрышы Лігі Эўропы, калі ён не дамогся гэтага права іншым шляхам (калі пераможца згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, пуцёўка ў Лігу Эўропы пераходзіць камандзе зь ліку тых, хто яшчэ ня ўдзельнічае ні ў адным эўракубкаў, але фінішавала ў Прэм’ер-Лізе вышэй за сваіх канкурэнтаў).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1982 году Кубак лігі мянуецца па назьве фундатара:
- Малочны Кубак (па-ангельску: Milk Cup) — з 1981/1982 па 1985/1986 фундатарам зьяўлялася кампанія-вытворца малочных прадуктаў Milk Marketing Board;
- Кубак выкліку Littlewoods (па-ангельску: Littlewoods Challenge Cup) — з 1986/1987 па 1989/1990 фундатарам была кампанія Littlewoods сэра Джона Мурса, вядомая дзякуючы свайму букмэкерскаму падразьдзяленьню;
- Кубак Rumblebows (па-ангельску: Rumbelows Cup) — з 1990/1991 па 1991/1992 Кубак спансавала кампанія па гандлю электратаварамі Rumblebows;
- Кубак Coca-Cola (па-ангельску: Coca-Cola Cup) — з 1992/1993 па 1997/1998 фундатарам выступала кампанія-вытворца безалькагольных напояў Coca-Cola;
- Кубак Worthington (па-ангельску: Worthington Cup) — з 1998/1999 па 2002/2003 назвай Кубка служыла марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers;
- Кубак Carling (па-ангельску: Carling Cup) — з 2003/2004 і па 2015/2016 у якасьці назвы выкарыстоўвалася марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers;
- Кубак EFL з сэзону 2016—2017 гадоў.
Кубак лігі лічыцца не такім прэстыжным, як Кубак Ангельшчыны, які мае значна багацейшую гісторыю, і ў розыгрышы якога прымаюць нават тыя клюбы, якія не ўваходзяць у склад футбольнай лігі. Магчыма, менавіта таму шматлікія клюбы ў цяперашні час выстаўляюць на матчы турніру сур’ёзна саслабленыя склады, улучальных гульцоў, не атрымлівальных гульнявой практыкі, у тым ліку моладзь.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паказаныя апошнія перамогі і паразы ў фіналах турніру
Клюб | Перамог | Апошняя перамога | Фіналіст | Апошняя параза | |
---|---|---|---|---|---|
1 | Лівэрпул | 8 | 2012 | 4 | 2016 |
2 | Манчэстэр Юнайтэд | 5 | 2017 | 4 | 2003 |
3 | Астан Віла | 5 | 1996 | 3 | 2010 |
4 | Чэлсі | 5 | 2015 | 2 | 2008 |
5 | Манчэстэр Сіці | 5 | 2018 | 1 | 1974 |
6 | Тотэнгэм Готспур | 4 | 2008 | 4 | 2015 |
7 | Нотынггэм Форэст | 4 | 1990 | 2 | 1992 |
8 | Лэстэр Сіці | 3 | 2000 | 2 | 1999 |
9 | Арсэнал | 2 | 1993 | 6 | 2018 |
10 | Норыдж Сіці | 2 | 1985 | 2 | 1975 |
11 | Бірмінггэм Сіці | 2 | 2011 | 1 | 2001 |
12 | Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз | 2 | 1980 | 0 | — |
- «Блэкбэрн Ровэрз», «Ўэст Бромўіч Альбіён», «Кўінз Парк Рэйнджарз», «Лідс Юнайтэд», «Лутан Таўн», «Мідлзбра», «Оксфард Юнайтэд», «Сток Сіці», «Сўіндан Таўн», «Шэфілд Ўэнздэй» і «Сўонсі Сіці» выйгралі турнір па адным разе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак футбольнай лігі Ангельшчыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў