Слонімскі павет: розьніца паміж вэрсіямі
д →Сакральная архітэктура: выява |
д (GR) File renamed: File:Dabromyśl. Дабромысьль (1916).jpg → File:Dabromysiel. Дабромысель (1916).jpg name unification by uploader |
||
Радок 107: | Радок 107: | ||
Białavičy. Бялавічы (3.04.2011).jpg|Ільлінская царква, Бялавічы |
Białavičy. Бялавічы (3.04.2011).jpg|Ільлінская царква, Бялавічы |
||
Hryŭda. Грыўда (F. Drazdoŭski, 1924-32).jpg|Царква, Грыўда |
Hryŭda. Грыўда (F. Drazdoŭski, 1924-32).jpg|Царква, Грыўда |
||
Dabromysiel. Дабромысель (1916).jpg|Царква, Дабромысьль |
|||
Жыровічы, Георгіеўская царква 1.jpg|Юр’еўская царква, Жыровічы |
Жыровічы, Георгіеўская царква 1.jpg|Юр’еўская царква, Жыровічы |
||
Miževičy. Міжэвічы (1915-18).jpg|Царква Раства Багародзіцы, Міжэвічы |
Miževičy. Міжэвічы (1915-18).jpg|Царква Раства Багародзіцы, Міжэвічы |
Вэрсія ад 21:15, 11 сьнежня 2018
Слонімскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Слонім |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | Старосты слонімскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Слонімскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Слонім.
Сымболіка
Павятовая харугва была чырвонага колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1].
Мескія гербы атрымалі Жыровічы, Ружаны і Слонім.
Гісторыя
У 1413 папярэднік Слонімскага павету — аднайменнае намесьніцтва — увайшло ў склад Троцкага ваяводзтва[2].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) павет атрымаў акрэсьленыя межы і ўвайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. на Слонімшчыне пачаў дзейнічаць Жыровіцкі манастыр базылянаў.
У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Геаграфія
На поўначы межаваў з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва і Лідзкім паветам Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Наваградзкім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім і Берасьцейскім паветамі Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Ваўкавыскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.
Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла ракою Зальвянка, з Наваградзкім — сьпярша праходзіла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага[3].
У склад Слонімскага павету ўваходзіла тэрыторыя Слонімскага гродавага, Моўчадзкага, Зьдзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Азярніца, Бусяж, Быцень, Бялавічы, Вязавец, Дзярэчын, Жыровічы, Зьдзецел, Зьдзітаў, Івацэвічы, Казлоўшчына, Косаў, Луконіца, Моўчадзь, Палонка, Раготна, Ружаны, Саколаў, Слонім. Магдэбурскае права мелі Жыровічы (1652), Ружаны (30.06.1637) і Слонім (20.01.1532).
Дэмаграфія
У сярэдзіне XVII ст. налічваў 11 022 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 77 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 63 тыс. чал.[4]
На 1775 павет налічваў 11 803 дымоў.
Ураднікі
- Асноўны артыкул: Старосты слонімскія
Павятовы соймік праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Слонімская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна слонімскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Казімер Макавецкі. 24.1.1793 ён прысягнуў у Горадні і атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала слонімскую кашталянію. У выніку, кашталян слонімскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Архітэктура
Сакральная архітэктура
На тэрыторыі Слонімшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва. У XVII ст. у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
-
Царква, Аброва
-
Ільлінская царква, Бялавічы
-
Царква, Грыўда
-
Царква, Дабромысьль
-
Юр’еўская царква, Жыровічы
-
Царква Раства Багародзіцы, Міжэвічы
-
Царква Ўсекнавеньня, Саколаў
-
Царква, Яглевічы
-
Андрэеўскі касьцёл, Слонім
-
Брама кляштару бэрнардынаў, Слонім
-
Прачысьценская царква, Бусяж
-
Царква Сьвятога Язафата, Быцень
-
Крыжаўзьвіжанская царква, Жыровічы
-
Богаяўленская царква, Жыровічы
-
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, Зьдзецел
-
Касьцёл, Котчын
Грамадзянская архітэктура
-
Тэатар Агінскіх у Слоніме
-
Палац Сапегаў, Дзярэчын
-
Палац Радзівілаў, Зьдзецел
-
Палац Юндзілаў, Івацэвічы
-
Сядзіба Касьцюшкаў, Марачоўшчына
-
Ратуша, Ружаны
-
Палац Сапегаў, Ружаны
-
Палац Сапегаў, Косаў
Крыніцы
- ^ Насевіч В. Слонімскі павет // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 340.
- ^ Насевіч В. Слонімскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 586.
- ^ Jelski A. Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
|
|