Войшалк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: lv:Vaišvilks
Няма апісаньня зьменаў
Радок 35: Радок 35:
Нарадзіўся ў [[1223]] годзе. Каля [[1245]] году ў [[Новагародак|Новагародку]] разам з бацькам і яго баярамі ахрысьціўся ў [[праваслаўе]]. Быў, відаць, новагародзкім намесьнікам Міндоўга. Магчыма, маецца на ўвазе пад ананімным «сынам Міндаўга», які ў [[1251]]—[[1252]] гадох ваяваў у ваколіцах [[Турыйск (Валынь)|Турыйску]] на [[Валынь|Валыні]], але гэта мог быць і [[Даўмонт]] (калі вернае меркаваньне некаторых крыніцаў, што апошні таксама быў сынам Міндаўга).
Нарадзіўся ў [[1223]] годзе. Каля [[1245]] году ў [[Новагародак|Новагародку]] разам з бацькам і яго баярамі ахрысьціўся ў [[праваслаўе]]. Быў, відаць, новагародзкім намесьнікам Міндоўга. Магчыма, маецца на ўвазе пад ананімным «сынам Міндаўга», які ў [[1251]]—[[1252]] гадох ваяваў у ваколіцах [[Турыйск (Валынь)|Турыйску]] на [[Валынь|Валыні]], але гэта мог быць і [[Даўмонт]] (калі вернае меркаваньне некаторых крыніцаў, што апошні таксама быў сынам Міндаўга).


Першы пісьмовы ўспамін пра Войшалка знаходзіцца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] і датуецца [[1254]] годам, калі ён зрабіўся [[Новагародзкія князі|новагародзкім князем]]. У тым жа годзе заключыў мір з [[галіцка-валынскія князі|галіцка-валынскімі князямі]], выдаў замуж за [[Шварн Данілавіч|Шварна Данілавіча]] сваю сястру і перадаў Новагародзкае княства [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Сам жа пайшоў у [[Палонінскі кляштар]] на Валыні, дзе прыняў пострыг пад імем '''Лаўрыш'''.
Першы пісьмовы ўспамін пра Войшалка знаходзіцца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] і датуецца [[1254]] годам, калі ён зрабіўся [[Новагародзкія князі|новагародзкім князем]]. У тым жа годзе заключыў мір з [[галіцка-валынскія князі|галіцка-валынскімі князямі]], выдаў замуж за [[Шварн|Шварна Данілавіча]] сваю сястру і перадаў Новагародзкае княства [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Сам жа пайшоў у [[Палонінскі кляштар]] на Валыні, дзе прыняў пострыг пад імем '''Лаўрыш'''.


Пасьля трох гадоў жыцьця ў Палонінскім кляштары, недзе ў [[1256]] або [[1257]] годзе выправіўся ў паломніцтва на [[Гара Атон|гару Атон]], але мусіў вярнуцца з [[Баўгарыя|Баўгарыі]] з прычыны вайны, якая ішла там. Каля [[1257]] году разам з 10—12 манахамі заснаваў на [[Нёман]]е кляштар, які пазьней будзе звацца паводле ягонага імя [[Лаўрышаўскі кляштар|Лаўрышаўскім]]. Ігуменам кляштара быў Елісей.
Пасьля трох гадоў жыцьця ў Палонінскім кляштары, недзе ў [[1256]] або [[1257]] годзе выправіўся ў паломніцтва на [[Гара Атон|гару Атон]], але мусіў вярнуцца з [[Баўгарыя|Баўгарыі]] з прычыны вайны, якая ішла там. Каля [[1257]] году разам з 10—12 манахамі заснаваў на [[Нёман]]е кляштар, які пазьней будзе звацца паводле ягонага імя [[Лаўрышаўскі кляштар|Лаўрышаўскім]]. Ігуменам кляштара быў Елісей.

Вэрсія ад 13:54, 22 кастрычніка 2011

Войшалк
3-і вялікі князь літоўскі
1264 — 1266
Папярэднік Транята
Наступнік Шварн Данілавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1223
Памёр 1268
Бацька Міндоўг
Маці 1-я жонка Міндоўга

Войшалк (1223[1]1268) — вялікі князь літоўскі (12641266[2] або 1267[3]), князь наваградзкі (1254, 12581263)[4]. Cын Міндоўга.

Біяграфія

Меркаваны партрэт Войшалка ў Лаўрышаўскім эвангельлі

Нарадзіўся ў 1223 годзе. Каля 1245 году ў Новагародку разам з бацькам і яго баярамі ахрысьціўся ў праваслаўе. Быў, відаць, новагародзкім намесьнікам Міндоўга. Магчыма, маецца на ўвазе пад ананімным «сынам Міндаўга», які ў 12511252 гадох ваяваў у ваколіцах Турыйску на Валыні, але гэта мог быць і Даўмонт (калі вернае меркаваньне некаторых крыніцаў, што апошні таксама быў сынам Міндаўга).

Першы пісьмовы ўспамін пра Войшалка знаходзіцца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1254 годам, калі ён зрабіўся новагародзкім князем. У тым жа годзе заключыў мір з галіцка-валынскімі князямі, выдаў замуж за Шварна Данілавіча сваю сястру і перадаў Новагародзкае княства Раману Данілавічу. Сам жа пайшоў у Палонінскі кляштар на Валыні, дзе прыняў пострыг пад імем Лаўрыш.

Пасьля трох гадоў жыцьця ў Палонінскім кляштары, недзе ў 1256 або 1257 годзе выправіўся ў паломніцтва на гару Атон, але мусіў вярнуцца з Баўгарыі з прычыны вайны, якая ішла там. Каля 1257 году разам з 10—12 манахамі заснаваў на Нёмане кляштар, які пазьней будзе звацца паводле ягонага імя Лаўрышаўскім. Ігуменам кляштара быў Елісей.

Войшалк пражыў у кляштары каля году, да нападу Бурундая з галіцка-валынскімі князямі ў 1258 на Літву. У гэты час ён выйшаў з кляштару і, зьяднаўшыся са сваім стрыечным братам Таўцівілам, захапіў Рамана Данілавіча і забіў яго, зноў стаўшы новагародзкім князем.

У 1263 годзе пасьля забойства Транятам Міндаўга і Таўцівіла на кароткі час зьбег у Пінск. Але ўжо ў 1264 годзе разам зь пінскім войскам вярнуўся ў Новагародак, дзе злучыўся з дружынамі новагародзкіх баяраў і пайшоў ўсталёўваць сваю ўладу ў Літве, зьнішчыўшы шмат сваіх ворагаў.

Прызнаў уладу Васількі Раманавіча і князяваў разам з Шварнам Данілавічам, з дапамогай якіх заваяваў Нальшаны і Дзяволтву. У 1267 годзе перадаў уладу Шварну і пайшоў у кляштар на Валыні.

Прыблізна ў красавіку 1268 году старэйшы брат Шварна Леў Данілавіч паклікаў Войшалка да сябе ва Ўладзімер-Валынскі, дзе забіў яго ў час гутаркі. Летапіс тлумачыць забойства тым, што Леў меў крыўду на Войшалка, які перадаў уладу над Літвой не яму, а Шварну[2].

Папярэднік
Транята
Вялікі князь літоўскі
12641267
Наступнік
Шварн

Крыніцы

  1. ^ Vojšałk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 219.
  2. ^ а б Вячаслаў Насевіч. Войшалк // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 463
  3. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 231.
  4. ^ М. І. Ермаловіч. Войшалк // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 349.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі